Рейтинг книги:
5 из 10

Падары нам дрэва

Сипаков Иван Данилович

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Падары нам дрэва» автора Сипаков Иван Данилович в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Падары нам дрэва», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Падары нам дрэва

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 47
Год: 1997

Содержание

Отрывок из книги

Радзім пачаў ужо назіраць за паводзінамі атамаў, вывучаць іх рух, здаецца, нават разглядзеў электроны, што кружыліся каля атамнага ядра, як раптам убачыў, што якраз на яго імчыцца — нібы выстраліў хто, нібы трасірная куля — яркая, святлівая крапка. Інстынктыўна паспеў адсланіцца, крапка прайшла побач, але, рэзка адхінаючыся, ён выцяўся галавою аб атам, і той, як гумовы, паляцеў быў убок — сарваўся з арбіты, — але нейкая свая неадольная сіла неўзабаве зноў вярнула яго на ранейшае месца. Ад другой такой крапкі святла не змог адвярнуцца — не паспеў нават падумаць, як гэтае яркае і вострае, быццам стрэмка, святло ўпілося ў яго. Чакаў, што будзе балюча, але святло прайшло праз яго без болю — хлопец нічога нават не адчуў, а, азірнуўшыся, убачыў, што святлівая крапка, быццам нічога і не здарылася, ляціць ужо, здаляючыся, за ім, ззаду яго. І тады ён заўважыў, што крапак гэтых дужа многа і што прабіваюць яны не толькі яго, а ўсё, што трапляецца на іх шляху, нават атамы, за якія яму напачатку хацелася хавацца. І перастаў адхінацца, хоць, шчыра кажучы, было боязна, непрыемна — стрэмкі ляцелі прама ў вочы, праходзілі праз сэрца, траплялі ў самы рот. Здагадаўся, што святлівыя гэтыя пылінкі — не што іншае, як нейтрына, якія і ў тым свеце, у тым звычайным вымярэнні пранізваюць навылёт і чалавека, і сцены, і ўсю зямную кулю — недзе чытаў, што для іх няма ніякіх перашкод. Тут іх столькі многа, а на зямлі за імі палююць ужо дужа даўно, але злавіць ніводнай нейтрына пакуль што нікому не ўдалося — людзі будуюць глыбока ў гарах браніраваныя склепы, але нейтрына, як хітрая, вопытная невідзімка, лёгка абмінае гэтыя чалавечыя пасткі і не трапляе ў іх.

Популярные книги

Падары нам дрэва

Поделиться книгой

arrow_back_ios