Сэрца мармуровага анёла

Поделиться книгой

Содержание

Отрывок из книги

Дым Айчыны… Магдаліну Дарбут паклікалі да рэктара першы раз. І яна з цікавасцю разглядала загрувашчаны кніжнымі шафамі кабінет. Гіпсавы Максім Горкі пільна пазіраў на крышталёвую попельніцу, мусіць, прымерваючыся, каб распаліць там маленькае вогнішча, як любіў пры жыцці. Але сённяшні гаспадар кабінета быў прыхільнікам здаровага ладу жыцця, і некранутая цыгарэтай попельніца блішчэла ўсімі гранямі. — Вы ведаеце чалавека, якога завуць Іван Канстанцінавіч Хмель? Пытанне прагучала не з вуснаў рэктара, які сядзеў за сталом, чытаючы нейкія паперы, а з левага кута. Магда аж сцепанулася. У крэсле сядзеў прыемны чалавек у бездакорным сінім, у тонкую шэрую палоску касцюме. І аблічча ў яго было прыемнае, усмешлівае… Вось толькі Магдаліне ад гэтае белазубай усмешкі чамусьці зрабілася непамысна. Немагчыма было нават уявіць — адказаць усмешкай. — Ну дык ведаеце вы Івана Канстанцінавіча Хмеля? Магда разгубілася. — Здаецца, не… — Гэтага не можа быць. Падумайце. Іван Канстанцінавіч Хмель, тысяча дзевяцьсот …

Популярные книги

Сэрца мармуровага анёла

Поделиться книгой

Книги из серии

Библиотека приключений и фантастики
arrow_back_ios