Рейтинг книги:
6.25 из 10

На сцяжыне жыцця

Быков Василь Владимирович

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «На сцяжыне жыцця» автора Быков Василь Владимирович в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «На сцяжыне жыцця», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
На сцяжыне жыцця

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 6
Год:

Содержание

Отрывок из книги

Яна ўжо выбралася з рова, выйшла на агароды i наблiжалася да шашы, цесна атуленай дамамi гэтай ускраiннай вулiцы. Тым часам добра сцямнела, чорнае, без зорак неба мяккiм змрочным полагам вiсела ўгары, на снезе, у нясмелых паўзмроках чарнелi навокал будынкi, дрэвы, невыразныя плямы зямлi. Снег быў мяккi, мароз адпусцiў нанач, бралася на адлiгу, i было золка. Жанчына зранку не была дома i цяпер спяшалася — на сконе дня прывычна вабiла хатняе цяпло, спакой i адпачынак. У кiрзавай чорнай сумцы яна несла з сабою небагаты харч — хлеб, селядзец, кiлаграм круп i ўсё гадала, каб як абысцiся гэтым якiх два цi тры днi i зэканомiць на дровы. На шашы яе асляпiла святлом фараў, абдало грукатам i лязгам iмклiвых аўтамабiляў. Якраз у тым месцы, дзе яна заўсёды зварочвала з дарогi на сцяжынку да свайго дома, нерухома стаяла машына. Фрузына не стала звяртаць на яе асаблiвай увагi — цi мала машын спыняецца на шашы — пастаяць, шафёры зробяць што трэба i паедуць далей. Жанчына ўвайшла ў сенцы, намацала ў кiшэнi ватоўкi ключ, адамкнула дзверы. У пакойчыку было холадна — ужо два днi яна не палiла грубкi, пахла нечым неабжытым i пакiнутым. Чагосьцi тут не хапала ў гэтай кватэры, хоць i было ўсё прыбрана — i вузкi ложак з высока падбiтай падушкай i лебедзямi на танным дыванку на сцяне, i вымытая падлога, засланая наўскасяк палавiчком, i накрыты марляю посуд на невялiчкiм столiку. Яна прыслухалася — суседзяў штось не чуваць было. Распрануўшыся, жанчына адчула холад i падумала, што трэба было б прапалiць у грубцы, каб былi насечаны дровы.

Популярные книги

arrow_back_ios