Рейтинг книги:
5 из 10

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8

Быкаў Васіль

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8» автора Быкаў Васіль в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 90
Год: 2009

Содержание

Отрывок из книги

Бацька ўспамінаў, як ва Усходняй Прусіі (у Аўгустоўскіх лясох) трапіў у палон да немцаў. «А куды ты дзеў вінтоўку?» — цікавіўся я. «Павесіў на сук у лесе», — казаў бацька. I я шкадаваў: нашто ў лесе, лепш бы прынёс дамоў, я б зь ёй гуляў. Мне ў той час было гадоў пяць. Маці Ганна Рыгораўна паходзіла зь вёскі Завулак, якая апынулася па той бок мяжы, пад Польшчай. За мяжой застаўся і яе брат, той, што лавіў рыбу. Яна ўвесь час па ім гаравала, асабліва як агітатары распавядалі, што працоўныя ў Польшчы гібеюць без правоў і бяз хлеба. Для нас, дзяцей, гэта таксама была нейкая драма, спасьцігнутая ў надта раньнім узросьце. Я быў старэйшы. Праўда, была яшчэ старэйшая за мяне сястра Антуніна, але яна памерла ў пятнаццаць гадоў… Пасьля мяне нарадзілася сястра Валя, а ў 30-м годзе — брат Мікола (памёр у 2000-м). Ну, калі яшчэ казаць пра бацькоў… Бацька быў даволі строгі да нас, дзяцей, увогуле мы яго пабойваліся. Маці ж, наадварот, — дужа мяккая і жальлівая, я ніколі ня чуў ад яе гучнага слова — усё з ласкай і добрасьцю. І я лічу, што гэта кепска. Жыцьцё — усё ж бязьлітасная рэч, для яго яшчэ ў дзяцінстве патрэбна загартавацца характарам. Я ж засвоіў ад маці занадта шмат мяккага, што мне неяк шкодзіла — на вайне і пасьля вайны. Асабліва ў войску, дзе ў пашане пэўная зьвераватасьць характару.

Популярные книги

Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 8

Поделиться книгой

arrow_back_ios