Рейтинг книги:
5 из 10

Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка

Сівы-Сівіцкі Уладзіслаў Пятровіч

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка» автора Сівы-Сівіцкі Уладзіслаў Пятровіч в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка

Поделиться книгой

Содержание

Отрывок из книги

Часамі хлеба ні крупінкі, Ані ўламаць, ані уліць, А тут яшчэ і для скацінкі, Бывае, трэба прыкупіць. Хаця красуюць кветкі густа, Пяе пяўцоў крылаты хор, Але… сумна, калі ў клеці пуста Ды у гумне свісціць віхор! («Каму што») Ці ўсведамляў паэт, чаму так дзеецца і што трэба зрабіць, каб палепшыць жыццё? 3 аднаго боку, у яго ёсць разуменне, што «ў нашым краі дрэнь, брат, парадкі» («Цярплівы нябожчык»), што мужык «гаруе век свой на другіх», а на яго «пазірае ізвысока Духоўнік, пан, чыноўнік, жыд, Хоць з яго працы будзе сыт» («Пра паноў»), заклікае багатых скінуць «атласы і ядвабы, шубу з сабалямі», пакінуць пыху і «разам працаваць на кавалак хлеба» («3 Новым годам»). Аднак гэта разуменне, так сказаць, стыхійна класавае, своеасаблівая, пачатая беларускай літаратурай яшчэ ў XIX стагоддзі «гутарка аб усім чыста, што баліць, але чаму баліць — не ведаем». Не ведаў і Стары Улас рэальнай прычыны тагачаснага народнага болю, не мог знаць, як гэтага болю пазбыцца. Далекаваты ён быў ад ідэалаў рэвалюцыйных дэмакратаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча… Тым больш далёка — ад памкненняў пісьменнікаў-рэвалюцыянераў з сацыялістычнай арыентацыяй: Цёткі, Алеся Гаруна, Цішкі Гартнага… Чалавек глыбока рэлігійны, які ва ўсіх жыццёвых сітуацыях звычайна кіраваўся пастулатамі дзесяці запаведзяў, ён стараўся не ўмешвацца ў палітыку, жыць па законах агульначалавечай маралі. Як у жыцці — гэтак і ў творчасці. На вяку Старога Уласа ўлада мянялася каля дзесяці разоў. Пражыўшы большую палову жыцця пры цары, паэт з’явіўся сведкам Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый 1917 года, акупацыі беларускіх зямель войскамі кайзераўскай Германіі, легіянерамі Пілсудскага, дажываў век у міжваеннай Польшчы, перад самаю смерцю сустрэў прыход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь… Здавалася б, колькі тэм для паэта-патрыёта! Аднак у вершах Старога Уласа — нават напісаных для «хатняга ўжытку», не друкаваных — мы не знойдзем прамога водгаласу ніводнай з гэтых падзей.

Популярные книги

Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка

Поделиться книгой

arrow_back_ios