Злая зорка

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 66
Год: 1993

Содержание

Отрывок из книги

«У цябе там гаспадынь хоць адбаўляй, a ў жаніха — адна маці. Хацеў кухара паслаць — адмовілася». Сват адгукнуўся на просьбу з разумением. Але, разважыўшы, Уладзімір Паўлавіч падумаў, што наўрад ці ўхваліць Вольга яго ініцыятыву, напэўна, не ў традыцыі гэта — прасіць такой дапамогі ў бацькоў нявесты, заклікаць на падрыхтоўку вяселля кагосьці з ix боку, тым больш сястру нявесты. «Трэба пазваніць Вользе, каб не ўздумала адаслаць назад дзяўчыну. Жаночыя дзеянні немагчыма прадбачыць. Пакрыўдзяцца Пустаходы». Трэба. Але чамусьці не хацелася званіць, i гэта таксама раздражняла i выбівала з душэўнай раўнавагі. Увайшла сакратарка, паклала на стол пошту i гэтак жа нячутна выйшла — ні крокаў, ні скрыпу дзвярэй. Нават гэта раздражняла. Раней Ліда хадзіла ў чаравічках на высокіх абцасіках, i яму падабаўся стук яе абцасікаў, ні ў каго з супрацоўніц такіх не было — што музыка, ён пазнаваў яе крокі далека на лесвіцы, у калідоры. I раптам Ліда перайшла на нейкія вельмі ж мяккія басаножкі. Ён не адразу ўгадаў …

Популярные книги

arrow_back_ios