Жоўтая музыка

Артымовіч Надзея

Артымовіч Надзея - Жоўтая музыка скачать книгу бесплатно в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Размер шрифта
A   A+   A++
Читать
Cкачать
Жоўтая музыка ( Артымовіч Надзея)Жоўтая музыка Артымовіч Надзея Іслач 1991 я датыкаю старанных рукапісаў Уладзімера Караткевіча каліграфія папера атрамант я пішу старым бясколерным алоўкам у маіх шуфлядах хаос свету і чытаю "Імя ружы" Эко эрудыцыя класіфікацыя мрок і чалавек імя ружы значыць імя ружы * * * расплываецца несапраўднасць твайго позірку чарнее твой дотык .................................. улятаю ў дзяцінства (які колер мае дзяцінства?) цень дзяцінства з голай малітвай так без адказу ісці ў лагодную несапраўдную прастору што называецца проста жыццём і невыразным фрагментам згубленай фатаграфіі * * * паэт памірае смерць гэта сон... * * * этыкі эстэтыкі эстэтызмы літаратура не вяртаюся да Гласкі не перажываю стаю гляджу усе адвярнуліся гэта стары фільм класіка * * * насычанае паветра жар я насычаная у 1969 годзе глытаю ўсіх што адвярнуліся ад чалавека Гласко Гайфа насычанасць зялёны сентыменталізм ашалелыя статысты невыносная спякота бягу голая * * * люблю геамэтрычныя фігуры акрэсленыя простымі простыя збудаваныя з кропак адбіваюцца ў люстры гладка і спакойна * * * уваходзіш у краявід з відавочным дэфэктам гэта называеш домам пажоўклай кніжкай неабходнай рэпетыцыяй перад таямнічай вандроўкай – гэты краявід з невідочным дэфектам ёсць твой * * * у Варшаву ляцелася ў голай непрытомнасці з мокрай незапісанай карткай там шукалася ценю для безабаронных прадчуванняў цяпер бачу асіметрычнасць сэрца і першага запаху * * * усё менш разумею са свету усё менш разумею з парогаў я была сведкай ліцытацыі апошняга верша ананімнага аўтара ён паўдакладна рысаваў у чорныя раніцы парнаграфію шклянай душы ён быў брудны і чысты чысты як першы сакавіцкі луг * * * час уцякае час працякае немагчымасці сплятаюцца ў вузел яшчэ выбіраю паўдакладныя фарбы яшчэ знайду крыніцу... * * * і нічога не адбудзецца было ёсць будзеі нічога я не знайшла у кніжках марах жыцці каб памерці без слоў без музыкі у маўчанні як камень кідаю перадапошні гук гэта кепскі фон час * * * банальнасць вечара гукі (анахранічная музыка) п’еш чорнае неба асцярожна распранаеш адлеглыя адрасы * * * учарашні сон як стары чарнавік у якім гармонія слоў і чалавека і таму гэты сон-чарнавік-верш без загалоўка * * * мы будзем вечна жыць мы будзем вечна сніць на мяжы блакітнай імглы і неба...
Скачать книгуЧитать книгу

Предложения

Фэнтези

На страница нашего сайта Fantasy Read FanRead.Ru Вы найдете кучу интересных книг по фэнтези, фантастике и ужасам.

Скачать книгу

Книги собраны из открытых источников
в интернете. Все книги бесплатны! Вы можете скачивать книги только в ознакомительных целях.