Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 13
Год: 1998

Содержание

Отрывок из книги

Кніга другая. Замак Змест: Паляванне з гончымі на асочанага. Госць у замку. Апошні з прыдворных расказвае гісторыю апошняга з Гарэшкаў. Позірк у сад. Дзяўчына ў агурках. Снеданне. Пецярбургскі анекдот пані Талімэны. Новы выбух спрэчкі за Кусага і Сокала. Інтэрвенцыя Робака. Прамова Войскага. Заклад. У грыбы! Хто з нас юнацкіх год не помніць, як, бывала, Ішоў са стрэльбай полем, свішчучы удала, Калі ні плот, ні вал ніякі не спужае, Калі мяжа не спыніць нават і чужая. Бо у Літве стралок, як тое судна ў моры, Куды захоча, вольна ходзіць па прасторы. Ён, як прарок, глядзіць у неба, дзе ў аблоку Шмат знакаў для стралецкага адкрыта зроку, Або з зямлёй гаворыць, што для мешчаніна Глухая, а яму штось шэпча безупынна. Вось драч на сенажаці рэзка адазваўся I, як шчупак у Нёмне, у траве схаваўся, А тут над галавою раззвінеўся песняй Званочак ранні — жаўранак, вястун прадвесняў. А там арол зашастаў крыллямі над пашай I, як цара камета, вераб’ёў настрашыў. А ястраб, узляцеўшы высака ў блакіты, Трапечацца, …

Популярные книги

Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве

Поделиться книгой


Notice: Undefined index: book_series in /home/fantasy/fanread/www/templates/fr/tpl/book_view.tpl.php on line 175
arrow_back_ios