Рейтинг книги:
5 из 10

Гражына

Міцкевіч Адам

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Гражына» автора Міцкевіч Адам в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Гражына», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Гражына

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 2
Год: 2003

Содержание

Отрывок из книги

Эпілог выдаўца Калі ўсё ты. Чытач. Прачытаўшы цярпліва, Рэшты выдаць не хочаш, гэта мне не дзіва: Бо як зблытаны ніці, Не хапае ўтоку І цікавасць знікае ў гневе глыбокім. Чаму сам князь не ехаў, адправіў Гражыну? Чаму ў час не прыспеў у ліхую гадзіну? Ці сваёй яна воляй заступіла мужа? І чаму князь на немцаў павярнуў аружжа? Каб чакаў ты адказу, не знайшоў бы ты мэту, Ведай, аўтар, пісаўшы гісторыю гэту, Натаваў, што ён бачыў (бо быў у гэтым мейсцы), Ад сябе ж нават слова не дадаў нарэшце. Не хацеў і не мог ён з маны зробіць яву, Прўду у фальш абярнуць на пустую забаву. Ён памёр, я ж аповесць знаёшоўшы вось гэту, Выдаю яе сёння для карысці свету. Ды і ты будзеш рад, што ўсё ясна між намі. Што я, урэшце, канцы ўсе пазводзіў з канцамі. Жыхароў Навагрудка я пытаў, ды дарэмна: Толькі Рымвід канец яе ведаў напэўна. Покуль жыў. Таямніцу ў душы трамаў строга, З таямніцаю так і схавалі старога, Мусіць, слова ён даў і стрымаў абяцанне. Але быў і другі, хто ўсё ведаў дазвання, Гэта служка Гражыны, што як свой быў у замку, Чалавек з языком, не замкнённым на клямку; Ён казаў, я запісваў, і ў гэтым паданні Я адказы знайшоў на былыя пытанні. Ці праўдзівы яны, я судзіць не бяруся, Хто пра фальш памяне, я і з тым не паб’юся. Не дадаў ад сябе, не адняў ад размовы, А што чуў ад яго, перадам слова ў слова. Ён расказваў: княгіня з слязамі, ва ўтрапенні, Доўга мужа ўпрашала, упаўшы на калені, Каб не клікаў ён немца на шыю літвінам, Але князь быў у гневе не слухаў Гражыны. І на ўсе яе просьбы адказваў сурова: «Не і не!» Так яе і адправіў з адмовай; Іншым часам яго ўламаць меркавала, Каля брамы паслоў затрымаць загадала Ці за сцены іх выправіць. Выправіў ціха, Памыліліся мы, і адсюль тое ліха, Бо разгневаны комтур замест дапамогі Абвясціў нам вайну і пасеяў трывогу. І калі я прыйшоў да княгіні з бядою, Зноў пабегла да мужа… Я следам за ёю. Мы ўвайшлі… было цёмна ў пакоі і глуха, Князь змарыўся, заснуў на абодва ён вуха; Пастаяла ля ложка, будзіць не пасмела — Шкадавала яго ці прасіць не хацела. Раптам ход яна нейкі прыдумала новы: Шаблю князя бярэ, што ляжала ў галовах, Панцыр князеў і плашч на грудзях захінае І, ледзь дзверы прымкнуўшы, на ганак спяшае; Мне ж загадвае строга маўчаць, быць на месцы… Конь чакаў, і ў сядло калі мелася сесьці, Не пабачыў я шаблі ля левага боку — Ці забыла яе, ці згубіла ў змроку. Я пабег і вярнуўся — замкнёны вароты… За акно паглядзеў, аж за брамаю роты. Страх мяне ахапіў, дзе шукаць мне спагады? Думаў: што тут рабіць і якое даць рады? Бачу бляск, і грымоты пачуліся ўдалі, Зразумеў: нашы з немцамі бой распачалі! Літавор жа тым часам узняўся з пасцелі, Мо таму, што чуваць было: стрэлы грымелі; Кліча, б’е ў далоні… я ж ад страху ціхутка На каленцах прыпаў недзе ў цёмных закутках; Бачыў, як ён шукаў свайго ўбрання і зброі, Як пасля ён пабег да княгіні ў пакоі, Як вярнуўся і выскачыў потым на ганак… Глянуў я праз акно: ужо бярэцца на ранак, Князь, наставіўшы вушы, вакол пазірае,— Ні душы! Крыкнуў — рэха яго паўтарае. Мусіць, думка прыйшла да яго аб пагоні, Ён пабег, дзе стаялі ля жолабу коні. Да акопаў даехаў, спыніўся ля валу: Вецер гукі даносіў з поля бою памалу, Кінуў ён павады і хутчэй бліскавіцы Праз дзяцінец. Мост, браму імчыць да сталіцы. Нецярпліва чакаю, гляджу ў аконца; Сціхла ўсё і пазней, як ужо ўзышло сонца, Князь вярнуўся і Рымвід, а з імі Гражына, На руках яе ўнеслі, — памірала жанчына. Страх успомніць: дзе ступяць — крывавыя пырскі, У грудзях ззяе рана. Канец яе блізкі. Нема ўпала і князевы ногі абвіла І, ламаючы рукі, прабачэння прасіла: «Выбач першую мне і апошнюю здраду»… Князь заплакаў, цалуе, шукае пагляду… Не, памерла… А князь закрыў вочы рукою. — Я ж усё гэта бачыў. Бо быў у пакоі. А як з Рымвідам цела на ложак паклалі, Я ўцёк. — Вам вядома. Што сталася далей. Служка мне гэта ўсё расказаў па сакрэту, Хутка Рымвід памёр, мінуў страх запавету (Рымвід забараняў расказваць таямніцу, Пасля ж смерці яго праўдзе можна з’явіцца). І цяпер ці ты знойдзеш людзей у краіне, Каб не чулі, не зналі песні аб Гражыне, Яе ведае кожны ў Навагрудскай гміне. Поле ж бою завецца — Літвінкі далінай.

Популярные книги

Гражына

Поделиться книгой

arrow_back_ios