Рейтинг книги:
5 из 10

Гражына

Міцкевіч Адам

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Гражына» автора Міцкевіч Адам в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Гражына», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Гражына

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 2
Год: 2003

Содержание

Отрывок из книги

Эпілог выдаўца Калі ты ўсё, чытач, прагледзеўшы цярпліва, Канцом не задаволены, што і не дзіва, Бо хай цікавасць спраў як след не разматае, Дык тая, ненасычаная, запытае: Чаму князь жонку выправіў, а сам застаўся? Чаму прыбыць раней на бой не пастараўся? Ці мо сама княгіня рушыла ў вір бою? Чаму ўзняў Літавор сваю на немцаў зброю? Шукаць адказаў дастатковых — што карысці? Бо ведай, што і аўтар той, які калісьці Пра гэта напісаў (ён быў тады у месце), Спісаў, што знаў ці чуў, але маўчаў аб рэшце, Не могучы ў адно звязаць усіх выпадкаў І не жадаючы сфальшывіць іх загадкай. Як ён памёр, забраў я рукапіс старога І з думкай, што мне ўдзячны будзе люд нямнога, Калі ўся праўда выйдзе на свет Божы І датачыць канец да сказанага зможам. У Навагрудку я ў старым распытваў годзе, Ды толькі Рымвід ведаў праўду, больш ніводзін. Але і ён такі расстаўся з белым светам, А пры жыцці не размаўляў ні з кім пра гэта, Прысягай звязаны ці словам чэсці. На шчасце, жыў яшчэ адзін у нашым месце, Хто ў замку быў тады і ведаў таямніцу — Слуга княгінін. Ён згадзіўся мне адкрыцца. Казаў, а я запісваў, бо ў апавяданні Заўважыў сувязь з рукапісным тым паданнем. Аднак, ці ўсё тут праўда, не магу ручацца І з тым, хто ўбачыць фальш, не думаю спрачацца. Бо не прыдумаў я ніякай праўды новай, А тое, што пачуў, запісваў слова ў слова. Слуга ж той так казаў: «Княгіня ва ўтрапенні Прасіла князя, нават стаўшы на калені, Ды князь яе ўсё роўна слухаць адмаўляўся. І так у гневе тым ён на сваім зацяўся, Што жончын плач і просьбы на нішто не ставіў І так яе з адказам — „не і не“ адправіў. Разлічвала, што ўпросіць, можа, ў іншым часе. Дала загад паслоў пакінуць на тэрасе Ці выправіць за мур, дык я прапёр іх к ліху. І так стварылі мы тады неразбярыху, Што комтур, жорсткаю адмовай раззлаваны, Замест падмогі вёз гарматы і тараны. Калі княгіня, здзіўленая весткай тою, Пабегла зноў да мужа, я здалёк — за ёю. Уваходзім. Цёмна, глуха ў памяшканні пана, Відаць, князь моцна спаў. Княгіня ўсхвалявана Каля пасцелі стала, ды будзіць не смела — Пашкадавала ці прасіць больш не хацела, Бо тут жа кінулася ўжо на спосаб новы: Бярэ каля ўзгалоўя князеў меч сталёвы, Ускладае панцыр мужаў, плашч бярэ на плечы І адпраўляецца на ганак для сустрэчы, Загад мне даўшы, каб — нідзе ні слова. Калі ўжо на каня сядаць была гатова, Мяча я не заўважыў у яе пры боку, Забылася мо ўзяць ці дзе згубіла ў змроку. Пабег шукаць, гляджу — зачынены вароты. Я — да акна, ажно за брамаю ўжо роты. Тут страх мяне прабраў і, як абліты варам, Кручуся ўжо пад розных дум сваіх цяжарам. Тут бліснула, і гром гармат пачуўся ў зале. Я зразумеў, што немцы бітву пачыналі. Адразу Літавор, ці то крыху праспаўся, Ці, можа, грукатам разбуджаны, ўзарваўся, Крычыць і б’е ў далоні, кліча слуг. Я ўсунуўся паўзком у шчыліну ля даху І бачыў, як шукаў ён вопраткі і зброі, Як стукаў, кінуўся ў княгініны пакоі, Вярнуўся, выламаў запоры, ўзбег на ганак. А на дварэ тым часам бралася на ранак, Дык князь глядзіць навокал, настаўляе вуха, Крычыць і кліча, але ў замку пуста, глуха. Пабег на ніз і, быццам з думкай аб пагоні, У стайню ўбег, дзе ратныя стаялі коні. Паехаў на акопы, стаў як скамянелы І слухаў, скуль нясецца грукат крык і стрэлы Аж папусціўшы повад, быццам бліскавіца, Праз мост і браму паскакаў з сталіцы. А я чакаў канца, прыліпшы да аконца. Усё заціхла, згасла. Каля ўсходу сонца Над’ехаў князь і Рымвід, і Гражыну сталі Здымаць з сядла. Калі ж яе пранеслі цераз зал Успомніць страх: дзе ступяць, след крывавы У грудзі раненая, цяжкае дыханне, — Яна, упаўшы, ногі князю абдымала, То рукі, прасціраючы к яму, ламала: „Прабач адзіную перад табою здраду!“ Князь плача, падымае… Дзе знайсці тут раду? Сканала. Устаў ён, адступіў, заплюшчыў вочы І так стаяў. Мне зрок схавала цемра ночы. А як нябожчыцу пасля на ложак клалі, Я ўцёк. Вядома ўсім, што адбылося далей». Вось што сказаў слуга, парушыўшы маўчанне, Ды з смерцю Рымвіда прыйшоў канец і тайне (Бо Рымвід жа забараняў пра гэта плесці). Пасля штораз шырэй пайшлі ў народзе весці. Не знойдзецца сягоння ў Навагрудскай гміне Ніводзін, хто не знаў бы песні аб Гражыне. Бо й дудары пяюць, і паўтараюць дзеўкі… А месца бітвы той цяпер завуць Літэўкі.

Популярные книги

Гражына

Поделиться книгой

arrow_back_ios