Рейтинг книги:
5 из 10

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Ермаловіч Мікола

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды» автора Ермаловіч Мікола в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 74
Год:

Содержание

Отрывок из книги

ПЕРШЫЯ НАСЕЛЬНІКІ БЕЛАРУСІ Чалавек на тэрыторыі Беларусі мог з’явіцца ўжо 300 тысяч гадоў таму назад 8 . Аднак шэраг ледніковых навал не толькі прымушаў яго адступаць на. поўдзень, але і сціраў яго сляды тут. Болынменш сталае пражыванне чалавека на нашай зямлі прасочваецца прыкладна ад 100–40 тысяч гадоў назад, у сярэднім палеаліце, у так званую «мусцьерскую эпоху» 9 . Поўнае ж засяленне Беларусі адбылося ў мезаліце, недзе каля 10 тысяч гадоў таму назад. Бердыжская і Юравіцкая стаянкі (30–20 тысяч гадоў да н. э.) сведчаць, што ўжо ў познім палеаліце ўзніклі мясцовыя этнаграфічныя асаблівасці 10 . Адкрытая тэрыторыя Беларусі і наяўнасць вялікіх рэк давалі магчымасць засяленню яе з розных тэрыторый (Украіны, Польшчы, Цэнтральнай Еўропы). Ніводная з гэтых груп мігрантаў не была, відаць, настолькі вялікая, каб засяліць значную тэрыторыю і гэтым самым заняць дамінуючае становішча над іншымі. Гэта і прывяло да ўтварэння паасобных этнічных абласцей, якія, між іншым, вызначаліся выключнай устойлівасцю, бо амаль нязменна існавалі на працягу ўсяго мезаліту і неаліту 11 . На жаль, даіндаеўрапейскае насельніцтва не пакінула нам сваёй гідраніміі, што можа тлумачыцца яго крайняй малалікасцю 12 . Гэта акалічнасць абцяжарвае для нас вызначэнне яго этнічнай прыналежнасці. А. Шахматаў лічыў, што ў басёйне Прыпяці на тэрыторыі Мінскай і Гродзенскай губерняў жылі продкі заходніх фінаў, а ў басейне верхняга цячэння Дняпра і Дзясны — продкі мардвы 13 . Сучасная навука дапускае наяўнасць уграфінаў толькі ў Падзвінні, што пацвярджаецца тапанімікай і антрапалогіяй 14 .

Популярные книги

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Поделиться книгой

arrow_back_ios