Літары ў расе

Панізьнік Сяргей Сцяпанавіч

Панізьнік Сяргей Сцяпанавіч - Літары ў расе скачать книгу бесплатно в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Размер шрифта
A   A+   A++
Читать
Cкачать
Літары ў расе ( Панізьнік Сяргей Сцяпанавіч)Сяргей Панізнік (Папар) Літары ў расе

Зборнік вершаў для дзяцей

СЯРГЕЙ ПАПАР

(Сяргей Сцяпанавіч Панізьнік)

Нар. у 1942 г.

Сяргей Панізьнік (псеўданім Сяргей Папар) мае трыццацігадовы стаж супрацы з юнымі чытачамі. У выдавецтве «Юнацтва» ён падрыхтаваў да друку дзесяць зборнікаў гістарычнай літаратуры пад назвай «Бацькаўшчына» (1990-2002). Прымаў удзел у выданьні шматтомнай «Бібліятэкі дзіцячай літаратуры народаў СССР», у тым ліку i зборніка « Песня Даўгавы: Вершы, апавяданні, казкі латышскіх пісьменнікаў» (1986). У выдавецтве выходзіў i штогоднік дзіцячай літаратуры «Ветразь. Пісьменнікі народаў СССР i замежных краін — дзецям». Выпускі 1985, 1990 гадоў падрыхтаваў С. Папар. Там жа для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту выйшла «Падарожная кніжка Скарыны» (1990) — укладальнікі С. Панізьнік, В. Дышыневіч, а таксама зборнік вершаў Янкі Купалы «Явар i каліна: Паэзія кахання (2000) — укладальнік С. Панізьнік. 1999-м годам пазначаны выхад яго аўтарскай кніжкі «Золкая зёлка» (вершы для малодшага школьнага ўзросту).

Для серыі «Школьная бібліятэка» ім укладзены: «Максім Багдановіч: «Шыпшына» (1991) i «У бязмежную даль: Кніга пра Максіма Багдановіча» (1996), «Слаўны сын Беларусі: Кніга пра Скарыну» (1994), «Жыві ў свабодзе!: Кніга пра Каліноўскага» (1996), «Янка Купала. Якуб Колас: Родныя вобразы» (разам з Я. Хвалеем, 1997), «Свой пачэсны пасад: Кніга пра Янку Купалу» (1999).

Сяргей Панізьнік (Папар) у 1997г. Выдаў кнігу «Сустрэча роднасных сусветаў», дзе змешчаны пераклады яго вершаў на англійскую, балгарскую, латышскую, польскую, рускую, украінскую мовы. А ў яго зборніку «На ўсе вякі...» (Мінск. Выдавец В. Хурсік. 2011) ёсць пераклады на англійскую i французкую мовы.

Сяброўскія адведзіны - добрых кніг агледзіны

РАСІНКА I ЖУЧОК

Сеяў росы вясёлы стручок. Падышоў да расінкі жучок. Падзівіўся, Знямеў на хвілінку. Яшчэ раз паглядзеў на расінку. I знікае усмешка ca шчок, Бо з расінкі Глядзіць-пазірае I ca страху амаль памірае Гэткі ж самы маўклівы жучок. У расінкі — i вусы жучка, Гэтаксама трасецца шчака, I як нітачкі — валасы, I пушыначкі для красы На карычневай галаве. I нарэшце жучок Ціха чокнуў: — Чок-чок... Даражэнькі стручок, Ты люстэрка згубіў у траве? Засмяяўся стручок, A расінку Строе жучку На каляную спінку. «Чок-чок-чок», — я пачуў. I — маўчок... Без люстэрка застаўся жучок

ВЕРАСЕНЬ

I ужо не месяц — верасы Звіняць. Нанэўна, ад расы. Чутны світанку галасы: — Дзінь-дзінь... Бом-бом... — Жывём? — Жывём! Мне Верасень Руку падаў: — Ты ў школу Свой партфель Сабраў? — Сабраў партфель, I сам сабраўся, I з вольным летам развітаўся — Куды ж цяпер Твой дзень імчыцца? — Вучыцца, Верасень, Вучыцца.

З кнігі «Беларуская дзіцячая літаратура».

Хрэстаматыя. Складальнікі М. Яфімава, В. Ляшук. Мінск. «Вышэйшая школа». 1996 г.

ЛЯ ВЕЖАЎ НАВАГРАДКА

Схавай ты, вежа, i мяне за шэры загрудак: пачуць бы, як ускалыхне вякі Наваградак... Маўчаць каменні i гара, хоць i варушацца... Няхай раскрыліцца зара з чырвонай ружыцы, — каб нашу памяць кветка-звон у шлях паклікала, каб ведаў кожны маладзён: зямля — вялікая; зямля вялікая, у нас зямля высокая, i нашы вежы ў добры час люлялі сокалаў. Адкуль ідзём? Ад баразны, з малога каліва... Няма наваградскай сцяны, i замак спалены? Затое мы — саюз вякоў жывучай спадчыны... Наваградак — ты меч бацькоў, ты песня матчына.

БЕЛАРУСЫ

Людзі ветлыя. Мы не бедныя: рэкі — з русламі . Беларусы мы! Неба — божае, Сэрца гожае, з перагрузкамі... Беларусы мы! Між суседзямі не мядзведзямі заскарузлымі. Беларусы мы! Мы таланныя, людзі знаныя, свой Каруза быў... Беларусы мы! Слава — позняя. Ніва — росная, зерне грузнае. Беларусы мы!

З кнігі «Пад сэрцам у Радзімы». Сучасная беларуская паэзія. Мінск. «Беларуская энцыклапедыя». 1997 г. Складальнік М. Скобла. Серыя «Школьная бібліятэка».

Скачать книгуЧитать книгу

Предложения

Фэнтези

На страница нашего сайта Fantasy Read FanRead.Ru Вы найдете кучу интересных книг по фэнтези, фантастике и ужасам.

Скачать книгу

Книги собраны из открытых источников
в интернете. Все книги бесплатны! Вы можете скачивать книги только в ознакомительных целях.