Рейтинг книги:
5 из 10

Евангелле ад Мамы

Барадулін Рыгор

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Евангелле ад Мамы» автора Барадулін Рыгор в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Евангелле ад Мамы», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Евангелле ад Мамы

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 27
Год: 1995

Содержание

Отрывок из книги

Трыкірый Адгалоссе Трыкірый — Тры свечкі святла Айца й Сына й Духа Святога. Тры полымі вера звяла У полымя сэрца Бога. Трысвечча. Трохкутнік. Трысцё. Трысцен. Трыадзінства. Трыпутнік. Спрадвечча. Прадонне. Жыццё. I раскрыжаваны пакутнік. Cледам Эклезіяста * * * Усё — пачатак тла і лоўля дзьмушак, I млоснасць духу — ўсё лухта лухты. Спадаюць дні, як ягады ў гарнушак, I мы — як з дрэва існасці лісты. Ёсць марны дол — карэе ў ім карэнне, Ёсць неба мары — ў ім шумяць вярхі. I кожны долю сам сваю сустрэне, I знойдуць самі кожнага грахі. Мука пакут прасеецца праз сітца Ад халадоў знямоглай глухаты. I ў вырай будзе зноў душа прасіцца. Усё — лухта лухты. I ўсё з лухты. * * * Узыходзіць сонца, каб зайсці, I заходзіць узысці нанова. Што было, паўторыцца ў жыцці, Бо жыццё — няспыннасці аснова. I нікуды сонцу не ўцячы, Не даверыць клопат свой нікому. Прыцемкі — паслугачы начы — Гоняць стому з пасвішчаў дадому. Крэсівам святла па прамяні Веры б’е ад цемры абаронца. Мільгацяць у колах прамяні. Узыходзіць і заходзіць сонца. * * * Вецер да поўдня ідзе I пераходзіць да поўначы, Студзячы ўсмешку вадзе, Грудзі абсягавы поўнячы. Хмары, як ветразі, пне, Голас вяртаючы пошчаку. У незабітай труне Вусны казыча нябожчыку. Б’ецца над поплавам сноў Белаю весткаю чаіца. I на кругі свае зноў Вецер з пакорай вяртаецца. * * * Пра былое памяці няма, Як і пра наступнае не будз. Снегам замяце свой след зіма, Голас свой вясна схавае ў гудзе. Клёк свой ашчаджае нездарма Памяць, не падлеглая аблудзе, Памяць кажа пра сябе сама, Покуль не заблытаецца ў хлудзе. Забыццё пасунецца саўма Па сусветнай перамерзлай грудзе. Кожны век, пазбыўшыся ярма, Пра намеры добрыя забудзе. * * * Бачаннем не насыціцца вока, Слуханнем не напоўніцца вуха. Весялосць спее белааблока, Чарнахмара збіраецца скруха. Вока ценіцца цемрай зайздроснай, Вуха глушыцца чуткай і плёткай. Сонца ў радасці маткаю хроснай, Цемра ў смутка багатаю цёткай. Бачыць хочацца за даляглядам, Чуць жадаецца за цішынёю. Гэта вочы чые з зарападам З неба сыплюцца сіняй маною? * * * Болей мудрасці — болей смутку. Памнажаюць веды тугу. Круціць час туману самакрутку, Завітаўшы на луг на бягу. Луг пазнання, багаццем дужы, Багавейна цвіў і цвіце. Матылькамі шчырыя душы Ловіць сэнс на глухой вярсце. Смак адчуць прыправы гаркавай Кожны хоча, дзе толькі льга. На зацятым лузе атавай Узыходзіць мудра туга. * * * Адпускай свой хлеб па ўдзячных водах, Каб яго знайшлі па сплыве дзён. Памятай бяды галодны подых. Цешся, покуль жорны круціць млён. Млён не любіць гнуцца, бо трывалы. Сківіцы цяжкія ў камянёў. Між таком і полем інтэрвалы, Як прывалы ў памяці агнёў. Сніцца рунь праросламу зярнятку. На таку свой лоб не кволіць цэп. Сноп засватаў ніву. І спачатку Пачынае шлях нязводны хлеб. * * * Хто вецер назірае, Таму не йсці з сяўнёю. Ягонай даланёю Не тхне ралля сырая. Ён думкай засявае Магчымую прастору, Дзе правяла разору Прапаўшчына сівая. Ён чуе звон вясёлы Высокага калосся. I толькі адгалоссе Зрэдчас кранае долы. * * * Таму не жаць, хто сочыць за аблокамі. Таго не ведаюць аблокі самі, Ці ападуць дажджыстымі абломкамі, Ці праплывуць рагатымі ласямі. Бо летуценнік прывіднымі мерамі Свой ураджай нязжаты вымярае. Так і нябёсы важаць дзень асверамі, А важыва яму да небакраю. I жаўранак жадання над аблогамі Дрыжыць, як на галінцы ліст зялёны. Ды жнец упарта сочыць за аблокамі, Бо без яго ўраджай сажнуць ягоны.. * * * Род праходзіць і прыходзіць род, А зямля трываліцца навекі. Чуе на рацэ жыцця чарот, Як кладзецца снег журбы на вейкі. У зямлі на цвёрдай далані Рэчышчы — працягам ліній лёсу. Як гаркотай дол ні палыні, Па глыбінях смягнуць вусны плёсу. Каб пайсці ў зямлю, прыйшлі з зямлі Ды пачулі зябкі голас зорак. Золак не праспаць зарок далі, Хай падушкай мулкаю — пагорак. * * * Вокам спакойным пасі прыгажосць, Доўга мірыся з абразаю. Шчыра прымай весялосць, ягамосць, — Срэбра за ўсё адказвае. Срэбра пазычыла свету зямля, Каб белацелае звычліва, Браўшы пачатак свой ад мазаля, Гнула, змушала, ўзвялічвала. Срэбра пільнуе і сон твой, і скон, I недакончанай фразаю Глушыць, і скрушыць, і радуе звон — Срэбра за ўсё адказвае. * * * Усё адбылося з праху, I вернецца ў прах усё. Усё падуладнае страху — I меч, і серп, і кассё. Нязменнае толькі тое, Што Бог для сябе стварыў. I суджана сухастою Карэннямі чуць абрыў. Сваю не абыдзеш плаху, Як вечна б ты жыць ні праг. Усе адбылося з праху. Дык значыць — нятленны прах. * * * Усе цякуць у мора рэкі, А мора не перапаўняецца. Стараюцца грахі й агрэхі, А ўпартасць не перапыняецца. Цякуць, каб паўтарыць маленства I зноў памкнуцца ў свет рачулкамі, 3 шаленства ўпасці ў паслушэнства, Змірыцца з рэчышчамі мулкімі. I помняць рэкі пра вытокі, Цякуць сабе адной сябрынаю. Ды не стрымаюць гнеў высокі I навальніцамі абрынуцца. * * * «Вось гэта новае!» — пачуеш крык Дапытніка ў даверлівым настроі. А новаму згубіўся нават лік, Яно — даўно забытае старое. Сурочанае вокам забыццё Трымае свет сваёй уладай цьмянай. I ўсё забытае, як адкрыццё, Вяртаецца авечкаю рахманай. Бягуць вятры з вятрамі на размін, I цешыць цішу гамана зямная. I чалавек — забыты напамін, Які жыццю пра смерць напамінае. * * * Каменю ніколі не разбіцца. Вечныя адны дума й турма. I крывому роўным не зрабіцца, I лічыць дарма, чаго няма. Крывадушнасць да пары трывае. I раўніну выгарбіць курган. Страціць хітрасць ісціна крывая. I крумкач накрумкае ўраган. На няма няма й суда людскога. Памяць тое, што было, пасе. Гэта ў ёсць з няма вядзе дарога, Па якой знікаем зрэшты ўсе. * * * На вуліцу замкнуцца дзверы, Бяссонныя заціхнуць жорны, I спевамі замоўкнуць дшчэры, Асядзе пыл, ачахне зорны. I чалавек прывыкне рана Ўставаць ад пеўневага крыку, I будзе поле неўзарана Вясною ўспамінаць матыку. Дух угняце, прыгорбіць плечы Жуда — дагодлівая кляча. I толькі голас чалавечы, Пачуўшы пеўнеў крык, заплача. * * * Папярхнецца грымотамі спёка, Аблачына заплача суха. Не насыціцца бачаннем вока, Не напоўніцца слуханнем вуха. Цэлы век палюеш, рыбачыш, Толькі лядам робіцца пушча. У рацэ спадзяванняў бачыш, Як акручвае вір хітрушча. Лепшы лес сам сабе вяшчуеш, Глухнеш у нерасчутым гудзе, Слухаеш сябе — і чуеш Толькі водгук таго, што будзе. * * * Смерць бярэ мудраца й недарэку, I нікога не вылучае, I нікому чужога веку, Як ліхвярка, не пазычае. Не адрозніць зямля таксама, Бедны розумам ці багаты. Пазяхае спрасоння яма — I хапае вечнае хаты. Ды ў магілу не хочацца крозам — Не па іх прасцяк-недашкрэба. I наноў выбірае розум, 3 кім яму пакутаваць трэба. * * * I стане нястрашны страх, I пашы прыбудзе статку, I прахам зробіцца прах, Бо прахам ён быў спачатку. Абух разаб’ецца ў пух, Валун зарунее мохам, Не будзе самотнець дух, Часова дадзены Богам. Прысняцца зярняты кулю, I перадыхне знямога. I вернецца прах у зямлю, I вернецца дух да Бога. * * * У радасці ненажэрца, Юнак, покуль шал не сціх, Хадзі па шляхах твайго сэрца, Па бачанні воч тваіх. Вадзіцьме цябе адвага Ў грахі да чужой ляхі, I ўрэшце пакажа развага На праведныя шляхі. Адчуеш на раздарожжы, Бо будзеш яшчэ пулят, I старасці зірк варожы, I сталасці ціхі пагляд. * * * Жанчына на тое й сніцца, Каб разгаўляліся сны. I сэрца яе — пляніца, I рукі яе — кайданы. Не хоча трапляць сініца 3-за дробнага зерня ў пятлю. Прынадай вабіць пляніца, 3 нябёсаў бярэ на зямлю. Жанчына — мярэжа густая, Што ведае водмелі й дны. Каб іх жадаць перасталі, Не куліся б кайданы. * * * Людзей да тлуму ў гэтым жыцці: Спалі хоць усю лучыну,— Мужчыну з тысячы можна знайсці, Але не знайсці жанчыну. Развееш хмары, прагоніш змрок, Саб’еш на дарогу сцяжыну, Прыслепіш зрок і прытоміш крок, Шукаючы тую жанчыну, Якой душу даверыць бы мог, Якой бы паверыў да скону. Касе й той прыесца мурог, Палын нагоніць аскому. * * * Бог не скажа пра свой намер, Чалавек свае думкі тоіць. Што было, тое ёсць і цяпер, I што будзе, было ўсё тое. I вада лёд перажыве, Неба — хмару, будзённасць — мару. Закарціць у рыжай траве, Як каню, пакачацца пажару. Даланю навярэдзіць кассё. I лаўца дагоніць здабыча. I наноў паўторыцца ўсё. I мінулае. Бог пакліча. * * * He прасі заставацца ўдачу, Не малі затрымацца хвалю. Сэрца мудрых — у доме плачу, Неразумных — у доме балю. Чалавек нараджаецца з плачу, Хісткі дол з плачом пакідае. Цешыцца маладосць: я трачу! Старасць цішыцца: я — скупая… Узляціць малітва высока. Абначуе спагада ў храме. Боль зямны знікне ў помірг вока, Плач нябесны ўпадзе дажджамі. * * * Як Бог да цябе не аслеп I лёгка анёл твой лётае, Еш свой з весялосцю хлеб, Пі ў радасці сэрца віно тваё. Ды помні: ёсць хлеб тугі, I ты прышануй асабліва яго. Ударыць віно ў берагі Карца твайго пахаплівага. Твая задрыжыць віна На небе халоднай іскрынкаю. I прагнецьмеш кроплі віна, Яшчэ дрыжучы над скарынкаю. * * * Настрой з весялосцю жані, Пакуль твая доўжыцца рата. I помні пра цёмныя дні. Іх будзе ў цябе багата. Маршчынамі на ілбе Накрэсліцца памяць слабая. I доля забудзе цябе — I некага ўпадабае. Счарнеюць колеры усе, Насунецца ціша з узвышшаў. Бо цемра раўніва пасе Усіх, хто з цемрадзі выйшаў. * * * I пераважыць сілу знямога, 3 пакутай шаля — з уцехай шалю. У мнагамудрасці смутку многа: Чым болей ведаў, тым болей жалю. Страх чуе ў цемрадзі кожны закутак, I смеласць — кожны звіў над прадоннем. I галаву падстаўляе смутак Сонным улонням, ціхім далоням. Звон у званіцы ў вольным палоне, I вецер здасца яму прарокам. Не ведаць заўтра, што будзе сёння, Каб не сурочыць свой лес няўрокам. * * * Напіцца небу з рукі даць? Твае не ведаюць дні Пары камяні раскідваць, Пары збіраць камяні. Правінамі маладымі Усцелюць шлях камяні. Твой камень ніхто не падыме Hi ў злосці, ні ў дабрыні. Магчыма, нябачны Дарадца Падзеліцца зорнай журбой. Адыходзячы, будзеш старацца Сабраць камяні за сабой.

Популярные книги

Евангелле ад Мамы

Поделиться книгой

arrow_back_ios