АсцярожнА, дрэвы зАчыняюццА

Анохін Кірыла

Анохін Кірыла - АсцярожнА, дрэвы зАчыняюццА скачать книгу бесплатно в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Размер шрифта
A   A+   A++
Читать
Cкачать
АсцярожнА, дрэвы зАчыняюццА ( Анохін Кірыла)Кірыла Анохін АсцярожнА, дрэвы зАчыняюццА

Аўтар гэтай кнігі нешматслоўны — ён піша не толькі вершы, але і маўчанне, у якім яны гучаць. Кірыла Анохін ведае, чым і як трэба пацерці старое, пакрытае іржой слова, каб яно ажыло і само здзівілася свайму новаму існаванню. «Асцярожна, дрэвы зачыняюцца» — гэта хутчэй заклік да ўваходу, чым перасцярога, бо нават сезонныя змены надвор’я тут робяцца цудам, які варта перажыць разам з аўтарам.

***

на небе няма вёдраў яно проста лье як з вядра і між намі не ноч а проста цёмна як ноччу і мы не адны мы проста цэлае як адно пакуль не стала светла пакуль не скончыўся дождж і мы ляжым тут удваіх давай спадзявацца што нас ніхто не заб’е мы проста будзем спаць як забітыя

***

там звонку на кожнай вуліцы халодна, мокра і брудна — ты нікуды не выходзіш з галавы

***

заўтра каб паспець сустрэцца з табой трэба прачнуцца а лепшай гадзіне хаця і гэта запозна

***

раней кожны ўчынак патрабаваў тваёй ацэнкі цяпер ён проста патрабуе цябе

***

твой узрост вагаецца на грані голасу краі броваў у якім няма выхаду да мора дык колькі табе? усе даюць столькі колькі ты й маеш а я б аддаў усё

***

штоночы танчачы голым у полі я буду выклікаць дождж каб ён даваў табе расці каб кожную раніцу бачыць як распускаюцца твае вочы

***

калі я буду тануць у наступным возеры вазьмі свае рукі і зачапіўшы мяне за жывое выцягні яго

***

табе бракуе моцы каб стрымаць сваё слова яно ўцякае й гучна селіцца ў маім вуху ты абхопліваеш мочку вуснамі праводзіш языком па ракавіне і забіраеш сваё слова назад

***

хацеў выбіць шыбы а там вясна хацеў разбіць голаў а там ты

***

раскажы мне пад сакрэтам пад коўдрай толькі між намі казку пра ноч і яна здзейсніцца пад сакрэтам пад коўдрай толькі між намі

***

хто калі не я каго калі не цябе

***

вось і ўсё а я чакаў усяго толькі толькі і ўсяго ну вось і ўсё

***

знікла без вестак гады таму раніцай выйшла з пены марской і не вярнулася

***

люблю калі ты любіш калі я

***

тут няўтульна голая сцяна прыкрывае сорам гадзіннікам як і я паказваючы што час ісці

***

падчас сеансу пытанняў лёгкія лунаюць вакол нас цяжкія падаюць мне ў лоб а тыя на якія я не магу адказаць віснуць у паветры ўтвараючы пятлю прызначаную для маўчання
Скачать книгуЧитать книгу

Предложения

Фэнтези

На страница нашего сайта Fantasy Read FanRead.Ru Вы найдете кучу интересных книг по фэнтези, фантастике и ужасам.

Скачать книгу

Книги собраны из открытых источников
в интернете. Все книги бесплатны! Вы можете скачивать книги только в ознакомительных целях.