Рейтинг книги:
5 из 10

Руны Перуновы

Барадулін Рыгор

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Руны Перуновы» автора Барадулін Рыгор в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Руны Перуновы», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Руны Перуновы

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 25
Год: 2006

Содержание

Отрывок из книги

ПЕСНЯ ЧАЦВЁРТАЯ О ты чароўная, каханая, мая адзіная, Вочы твае галубіныя зоркамі Пад хмурыністымі тваімі кудзёркамі. Валасы твае – як козаў чародка, Што з гары Галаадскае скоўзваюцца таропка. Зубы твае – як авец астрыжаных статак, Што выходзіць з купельні. А ў кожнай авечкі двойца ягнятак, А бясплоднай між іх няма-такі. Вусны твае – як стужка пунсовая, Зразумелая сэрцу мова твая. Як палавінкі яблыка гранатавага – Шчокі твае пад кудзёркамі, А яны нягоркія. Шыя твая – як стоўп Давідаў, Збудаваны пад зброю. Тысяча шчытоў вісіць на ім, Як на апірышчы небасхілаў. А ўсе шчыты дужасілаў. Два саскі твае, сойчыкі, – Як двайняткі сарначкі маладое, Што пасвяцца спаміж лілеяў спакою. Покуль дзень ахалодаю дыхае І цені ўцякаюць ціхія, Пайду я на гору тую, Дзе шчырае міра душу ратуе, І на ўзгорак, дзе раскошыста фіміяму. Каханая мая, ты чароўная самая, І няма на табе ні адзінюткага пляма. Са мною з Лібану, маладая княгіня, Са мною рушайся з Лібану, Спяшайся з вяршыні Аману, З вярхоўя Сэніру й Гэрмону, З лагвоў ільвіных, з гораў леапардавых, Са мною, сонца й поўнаты вартая! А паланіла ты сэрца маё, Без цябе яно гіне, Сястра мая, маладая княгіня, Адным узбліскам вачэй сваіх, Адным узбліскам караляў, Што шыю тваю абралі. О як люба мне кунега твая, Сястра мая, маладая княгіня. Як багаталепшая яна за віно І пахучасць масцяў у ранняй расе, За водары ўсе ў веснавым нахлыне. Мёд пяшчотаў, як з сотаў, Капае з вуснаў тваіх і не стыне, Маладая княгіня. Мёд з малаком пад тваім языком І пахучасць шатаў тваіх расхваляваных – Як пахучасць з Лібану! Замкнёны сад, дзе важка кожнай галіне, Сястра мая, маладая княгіня – На ключ узятая студня, запячатаваная крыніца, Смага прагне з яе напіцца. Твае расаднікі – гранатавы сад, Што песціць пагляд Садавінаю, пахвалы найвышэйшай вартаю, Дзе суседзяцца кіпры з нардамі, Дзе не выстудзілі свой давер Нард і шапран, цынамон і аер З усялякімі пахучымі дрэвамі, Дзе міра й алой п’яняць Духмяністымі павевамі. Крыніца садовая – студня водаў жывых, Дзе не гасне променя ўспых І вадабег несціханы з Лібану. З поўначы, ветру, займіся Ды з поўдня натніся, На сад мой павей – І духмені ягоныя разгавей. Хай у свой сад прыйдзе мой каханы І есць садавіну салодкую рассмакавана.

Популярные книги

Руны Перуновы

Поделиться книгой

arrow_back_ios