Рейтинг книги:
5 из 10

Ланцуг

Федарэнка Андрэй

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Ланцуг» автора Федарэнка Андрэй в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Ланцуг», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Ланцуг

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 42
Год: 2012

Содержание

Отрывок из книги

II — Усё было б добра, каб не… Справа ў тым, што ні яе жаніх, ні сама Мілачка нават не здагадваюцца, што ў Мілачкі рэдкая, небяспечная хвароба. (Стэльмах памаўчаў і сказаў па-латыні назву.) Уратаваць яе можа толькі аперацыя. Хваробу вызначылі даўно, калі Мілачцы толькі споўнілася сем гадоў, і трэба было весці яе ў школу. Перад гэтым трэба было прайсці поўны медыцынскі агляд. Вядома, я павёў яе не ў паліклініку, а да самога Барыса Іосіфавіча, у кардыялагічны цэнтр. Страшна ўспомніць, што са мной зрабілася, калі я пачуў… Спачатку мяне ад адчаю проста захліснула злосць, я ледзь не кінуўся на Барыса Іосіфавіча з кулакамі, крычаў, што ён — не доктар, што, перш чым ставіць такія дыягназы, хай навучыцца разбірацца ў звычайных аналізах… Потым мне, здароваму саракагадоваму мужчыну, стала блага, і мяне адпойвалі карвалолам і давалі нашатыр пад нос. Калі я апрытомнеў, Барыс Іосіфавіч, які за ўвесь час, пакуль я на яго крычаў, не прамовіў ні слова, ціхім і вінаватым голасам паўтарыў страшны дыягназ. «Колькі з такой хваробаю жывуць?» — вымучыў я з сябе, вымучыў словы, якія столькі разоў даводзілася чуць мне самому і да якіх я быў абыякавы, буркаў звычайна, што такіх пытанняў задаваць нельга, што гэта справа не вашая, а дактароў і таму падобнае. Цяпер я баяўся пачуць такі ж самы, халодна-дзяжурны, адказ ад Барыса Іосіфавіча. Але ён сказаў: «Калі нармальная псіхалагічная абстаноўка — можа пражыць доўгі век. Калі ж, не дай Бог, пачнуцца нейкія нервовыя зрывы, стрэсы… Вы самі доктар і павінны разумець, што канкрэтна вам ніхто нічога не скажа. Дзяўчынцы патрэбна аперацыя. Але яе можна рабіць толькі пасля паўналецця вашай дачкі. Ад вас залежыць, каб да гэтага часу дзяўчынка ні пра што не здагадвалася, каб яна проста жыла, як і ўсе дзеці, і лічыла сябе такой, як і ўсе». Барыс Іосіфавіч адразу папярэдзіў, што тут, у Саюзе, пра такую аперацыю няма чаго і думаць. Яе нідзе тут не зробяць. Але мяне гэта не спалохала. Для мяне тады, пасля ўсяго пачутага, і гэты праменьчык надзеі быў шчасцем. Ды я, думаў я тады, на каленях гатоў паўзці ў тую праклятую Маскву; я дастукаюся ў любыя дубовыя дзверы, буду прасіць, маліць, прыніжацца, змагу расчуліць, давесці да слёз любога медналобага чыноўніка… Я даб’юся дазволу на аперацыю за мяжою! — думаў я. Мілачка сядзела на калідоры, на канапе каля дзвярэй, падабраўшы ножкі, і глядзела перад сабой сур’ёзна, нібы пра ўсё здагадвалася. Я схапіў яе і пачаў усю зацалоўваць, і гэтыя ножкі, а яна стала ўсхліпваць ад страху і вырывацца… Барыс Іосіфавіч, які таксама выйшаў на калідор і глядзеў на нас, адвёў мяне ўбок і зноў нагадаў, каб ні ў якім разе не пужаў дзіця. Ізноў голас у яго быў вінаваты, і ён стараўся не глядзець мне ў вочы. Тады я яшчэ не разумеў чаму. Доктар прадбачыў, што мяне чакае наперадзе.

Популярные книги

Ланцуг

Поделиться книгой

arrow_back_ios