Рейтинг книги:
5 из 10

Птушкі

Манцэвіч Наста

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Птушкі» автора Манцэвіч Наста в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Птушкі», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Птушкі

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 3
Год: 2012

Содержание

Отрывок из книги

Яна і Лагоды Дзякуй богу, яна была ўсё ж такі бісэксуальнай. Па маладосці сустракалася нават з дзяўчатамі. І не проста там пацалуначкі, сюсі-пусі, не — усё па-сур’ёзнаму было. Ну канешне, потым з гэтым завязала, перарасла, як кажуць. Ну і добра, вядома, яна ні аб чым не шкадуе. А што так здарыла ся, што цяпер — адна, дык хто ў гэтым вінаваты? Жыццё такое… Дый яна ўсё ж такі не змагла б жыць з дзяўчынай, цяжка гэта, грамадства, бацькі, тое, сёе, а так… хай сабе і адна. Але ж і не тое каб зусім адна. Ёсць жа Лагоды. Вось жа можа яна так і сказаць: у мяне ёсць Лагоды! — з гонарам так. Яна іх вельмі любіць, напэўна, нават мацней за ўсіх сваіх былых, дзяўчат у тым ліку. Але яна рэдка так кажа: у мяне ёсць Лагоды! — усё часцей: Лагоды — такая цудоўная пара… мне яны так падабаюцца… Не, не зусім так, хутчэй вось так: Лагоды такая цудоўная пара! Мне яны вельмі падабаюцца! І быццам бы гэта зусім і не Лагоды — цудоўная пара, а гэта яна такая цудоўная пара. І няхай усе ёй зайздросцяць. Як, бывае, расказваеш якую-небудзь гісторыю, ну там, пра знаёмага, напрыклад, што Пеця, напрыклад, зняў свой першы ў жыцці сюжэт, і ён, сюжэт, так усім спадабаўся! І ўсе так Пецю хвалілі! А Пеця такі малайчына, ён такі таленавіты! І гонар ледзьве не з вушэй прэ, і не дай божа хто-небудзь цябе перапыніць! Не, вы ўсе проста абавязаны ведаць, які Пеця зняў сюжэт! І чорт з ім, з гэтым Пецем, якога ты толькі і бачыў-та ўсяго адзін раз у жыцці. Бо цяпер ты сам ужо трошачкі Пеця, і ўсе цяпер павінны за цябе парадавацца.

Популярные книги

Птушкі

Поделиться книгой

arrow_back_ios