Рейтинг книги:
5 из 10

Тры жыцці княгіні Рагнеды

Тарасаў Кастусь

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Тры жыцці княгіні Рагнеды» автора Тарасаў Кастусь в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Тры жыцці княгіні Рагнеды», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Тры жыцці княгіні Рагнеды

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 24
Год: 1997

Содержание

Отрывок из книги

Прыцемкамі, калі Рагнеда сядзела разам з маці пры кудзеллі, а каля бацькі садзіліся браты Ўсяслаў і Брачыслаў, і збіраліся ў нагрэтую хату матчыны і бацькавы людзі, марылася Рагнедзе пад ціхае журчанне верацяна пра свае такія ж пакоі, чуўся скрозь голас бацькі, які забаўляў маці вясёлым ці журботным аповядам, голас свайго суджанага, ласкавы голас клопату, і прасякала яе нецярплівасць любові... Прыйшоў час: Рагнеда жадала адгадаць галоўныя загадкі жыцця... Пасля Калядаў у колкі марозны дзень прымчаў на запененым кані стражнік з блізкай заставы і прывёз князю Рагвалоду перададзеную па ланцугу вестку, што едуць людзі Яраполка і хутка прыбудуць. Хваляванне ахапіла полацкі дзядзінец, а з яго панеслася пагалоска па ўсіх гарадскіх дварах. Бабы сходзіліся і гадалі, колькі пасагу павязе з сабой князёўна ў далёкі Кіеў і каго з дзевак выбера княгіня ў дружкі сваёй дачцэ на вяселле, а прызнаныя пяюхі ўжо бачылі сябе на будучым свяце на чале карагодаў, што праводзяць нявесту ў лазню і з лазні, і на жаласных спевах дзявочніка, і ў вясёлай грамадзе ля вясельнага стала, а разважлівыя мужыкі меркавалі пра карысць, якую дасць Полацку гэты саюз, бо ўсе карагоды і спевы, і кубельцы з дабром, што займаюць кароткі бабскі розум, нічога не вартыя, а мае важкасць на княжацкім вяселлі адзінае - умовы, на якіх князь Рагвалод пагодзіцца аддаць на ўцеху Яраполку сваю дачку.

Популярные книги

Тры жыцці княгіні Рагнеды

Поделиться книгой

arrow_back_ios