Парыж-Дыснэйлэнд

Хадановіч Андрэй

Хадановіч Андрэй - Парыж-Дыснэйлэнд скачать книгу бесплатно в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Размер шрифта
A   A+   A++
Читать
Cкачать
Парыж-Дыснэйлэнд ( Хадановіч Андрэй)

Андрэй Хадановіч

Парыж-Дыснэйлэнд

Білеты лепш загадзя замовіць праз інтэрнэт. Дабірацца лепш самалётам, каб зэканоміць больш часу для забаваў і адпачынку.

Спачатку рэкамэндуецца агледзець парк з адной ці некалькіх яго найвышэйшых кропак:

* атракцыёна «Эйфэлевая вежа»;

* атракцыёна «Вежа Монпарнас»;

* званіцы атракцыёна «Нотр-Дам» ды інш.

Для большай зручнасьці наведнікаў усе атракцыёны зьвязаныя між сабой 5 лініямі дзіцячай чыгункі і 13 лініямі дзіцячага мэтро, але найбольшую радасьць прынясе вашым дзеткам фунікулёр ля атракцыёна «Сакрэ-Кёр». (Наведнікам з боязьзю вышыні рэкамэндуецца альтэрнатыўная забава — «Парыскія Катакомбы».)

Безумоўны прыярытэт Дыснэйлэнду — юныя наведнікі, якія могуць абсалютна бясплатна і неабмежаваную колькасьць разоў карыстацца Луўрам, Абацтвам Клюні ды іншымі інтэлектуальнымі атракцыёнамі, а таксама праходзіць першы ўзровень квэсту «Сарбона».

Увага, гэтае правіла пакуль не распаўсюджваецца на атракцыёны «Пляс Пігаль» і «Булёнскі лес», якія маюць узроставыя абмежаваньні: юным наведнікам трэба памераць свой рост, дзеля чаго ля кожнага дарослага атракцыёна маюцца спэцыяльныя лінейкі, званыя ў народзе «тулуз-латрэкамі»: меншыя за прыняты стандарт да забаваў не дапускаюцца.

Для сталых наведнікаў парку прадугледжаная сетка бясплатнага харчаваньня: дастаткова атрымаць чырвоны жэтон сябра клюбу «Парыскі клашар».

Шматлікія паркавыя забавы выходзяць далёка па-за межы рэпэртуару Ўолта Дыснэя. Так, атракцыёны-музэі населеныя шматлікімі пэрсанажамі ўсіх міталёгіяў сьвету, а на «Эйфэлевай вежы» ўначы нават працуе «Пражэктар Саўрона».

На тэрыторыі парку маецца некалькі ціраў: для маленькіх — «Гаўрош», для дарослых — «Свабода вядзе на барыкады». (Некаторыя наведнікі, асабліва з Расіі, блытаюць гэты атракцыён з Жаннай д’Арк, якую можна адрозьніць па характэрным джэдайскім мячы, а таксама са «Статуяй Свабоды» — падарункам парыскага Дыснэйлэнду амэрыканскаму.)

Ёсьць казачныя лясы, а таксама сады, сквэры і ўласна паркі, аздобленыя фантанамі, скульптурамі і сапраўднымі жывымі парыжанамі. Калі вы не сустрэлі ніводнага фантана, не засмучайцеся: на тэрыторыі парку 260 дзён на год ідзе дождж.

Спэцыяльна для мэляманаў парк абсталяваны культавымі атракцыёнамі — зь вечаровай арганнай музыкай і ранішнімі званамі.

За невялікую плату вы зможаце сфатаграфавацца з вашымі ўлюбёнымі казачнымі героямі: Джакондай, Вэнэрай Мілоскай, Како Шанэль, Бальзакам, Бадлерам, Гэнзбурам і Напалеонам Банапартам. Асабліва пасуе для такіх мэтаў квэст-лябірынт «Могілкі Пэр-Ляшэз», разьмешчаны на правым беразе парку. Калі вы на левым беразе, можаце наведаць аналягічны атракцыён «Могілкі Манпарнас».

Набыўшы ў фірмовых паркавых крамах усяго паўлітра найсмачнейшай парыскай вады, вы зможаце не памерці ад смагі і абсалютна бясплатна дыхаць унікальным парыскім паветрам.

Не рэкамэндуецца набываць усе сувэніры, што прапануюць турыстычныя крамы, і наведваць усе кавярні, разьмешчаныя на тэрыторыі парку, — небясьпечна для вашых фінансаў!

Строга забараняецца:

* падоўгу ўглядацца ў рэпрадукцыі мадэрністаў на аўтобусах, што рухаюцца ў ваш бок, — небясьпечна для жыцьця!

* падоўгу ўглядацца ў Сену з моста Мірабо ды іншых рачных атракцыёнаў — небясьпечна для жыцьця!

* падоўгу карыстацца любым парыскім атракцыёнам — небясьпечна для жыцьця!

* лічыць Парыж чымсьці большым, чым парк дзіцячых атракцыёнаў, — небясьпечна для жыцьця!

СТОМЛЕНАСЬЦЬ ПАРЫЖАМ Мазалі на нагах націраеш адразу, адзін на правай падэшве, другі — на левай. Каб хоць трохі загаварыць боль, прыдумляеш для іх імёны і, наступаючы, просіш яшчэ пацярпець: правай нагой — Дранько, левай — Майсюка. АДПАВЕДНІКІ Шарлю Бадлеру 1. Першую палову дня ты тупа бадзяесься па Парыжы з лэптопам. Заходзіш у бібліятэкі. Сядаеш за столікі ў кавярнях. Шукаеш халяўнага інтэрнэту. Часам сыгнал ловіцца, але неяк няўпэўнена. Часам у цябе пытаюць пароль, якога ты, зразумела, ня ведаеш. Другую палову дня ты яшчэ тупей бадзяесься па горадзе з нататнікам. Шукаеш халяўнага натхненьня. Заходзіш у паркі, у брамы, у храмы, у крамы. Сядаеш за столікі ў барах. Часам сыгнал ловіцца, але неяк няўпэўнена. Часам у цябе пытаюць пароль, якога ты па-ранейшаму ня ведаеш. Для інтэрнэту хоць можна купіць 3G-мадэм. 2. Калі ты нешта фатаграфуеш у цэнтры Менску, і раптам незнаёмая рука бярэ цябе за плячо, а суворы голас кажа больш так не рабіць, бо могуць і канфіскаваць камэру, або проста пасадзіць у камэру, — паспрабуй уявіць, што ты ў Парыжы, на ўзгорку Манмартр, у храме Сакрэ-Кёр, і мясцовы цемнаскуры бамбіза ветліва, але настойліва просіць схаваць фотаапарат. Засталося, каб нашыя белаcкурыя бэстыі навучыліся казаць табе: «Мerci!» Ці прынамсі: «Дзякуй!»
Скачать книгуЧитать книгу

Предложения

Фэнтези

На страница нашего сайта Fantasy Read FanRead.Ru Вы найдете кучу интересных книг по фэнтези, фантастике и ужасам.

Скачать книгу

Книги собраны из открытых источников
в интернете. Все книги бесплатны! Вы можете скачивать книги только в ознакомительных целях.