Рейтинг книги:
5 из 10

(в)ядомыя гісторыі

Гапеева Вольга

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «(в)ядомыя гісторыі» автора Гапеева Вольга в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «(в)ядомыя гісторыі», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
(в)ядомыя гісторыі

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 2
Год: 2013

Содержание

Отрывок из книги

Малако і ніякіх альбо [*] Мне 14 гадоў. Я вучуся ў звычайнай школе. Неяк нас з сяброўкай пасылаюць да старой жанчыны. Аказваецца, мы ўзялі над ёй шэфства. Дакладней, не мы, а нашая школа. Жанчына жыла ў двухпакаёвай кватэры. Здаецца, у яе нават быў муж. Гэта мяне страшэнна абурала, бо я не разумела, чаму ён не прыбірае за сваёй жонкай. Яна была падобная да самкі-павучыхі, а ён да самца, якога яна праз сваю хваробу не паспела з’есці. Ёй было цяжка хадзіць, і таму большую частку свайго нецякуча-застылага часу яна праводзіла ў ложку, які пакідала толькі зрэдку — адчыніць дзверы сваім «прыбіральшчыцам». Яна не выказвала асаблівай удзячнасці і ўспрымала нашую прысутнасць як належнае, чаго нельга было сказаць пра нас. Тое, як яна аддавала загады, выклікала адчуванне, што гэта я была вінаватая ва ўсіх ейных хваробах і ў тым, што была малым дзяўчо, якое спрытна гэтак рухалася па ейнае тэрыторыі. А рухалася я так спрытна, таму што мела толькі адно жаданне — як мага хутчэй выбегчы з гэтага клінічнага свету, дзе ўсё смярдзела лекамі — потам — лекамі — урынай — лекамі — пазалеташняй ежай — лекамі лекамілекамілека мі ле кам і лекамілекамілекамілекаміле каміле камілекаміле камі калекамі, і гэтыя пахі ўжо не былі пахамі, яны мутавалі ў гукі і нахабна гэтак чапляліся за мяне, за валасы, за рукі, за ногі і бараніцца не было чым. Свайго паху я пакуль на займела. Хоць з гэтым можна спрачацца.

Популярные книги

(в)ядомыя гісторыі

Поделиться книгой

arrow_back_ios