Дзевяць

Ліпковіч Яўген

Ліпковіч Яўген - Дзевяць скачать книгу бесплатно в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Размер шрифта
A   A+   A++
Читать
Cкачать
Дзевяць ( Ліпковіч Яўген)

Яўген Ліпковіч

Дзевяць

Бабуліны казкі

Сон яшчэ не сышоў да канца, і ён матляў галавой, спрабуючы разагнаць рэшткі кашмару.

Яркае сонца, шолах травы, слабы вецер, шумлівы бярозавы гай, а адразу за ім грукат чыгункі. Мэтал, аліва, электрыка, людзі на станцыі.

Шамаціць ігліца, лісьцё, хрусьцяць галінкі.

Я бягу, падскокваючы, азіраючыся, спрабуючы на хаду разгледзець перасьледніка. Гудуць драты паміж высознымі бэтоннымі слупамі, строкат конікаў, гудзеньне пчолаў, піск камароў.

Рэдкія малыя ялінкі. Вось ужо рыпіць пясок, блішчыць на сонцы мэталічная сетка плота. Пахі старой фарбы, прыбіральняў, чарназёму, вапны, яблыні, маліны, мурашоў, дзіцяці, неастылага аўтамабіля.

Зусім побач у норку шмыгае мыш. Цяпер не да яе, як-небудзь пасьля.

Краем вока пасьпяваю заўважыць цень, які робіць рэзкі рывок. Кустоўе, мох, гразь, сьлізка. Лячу ў яр. Калужына з тухлай вадою. Гніль, лісьцё, здохлыя жабы, пырскі чорнай жыжкі.

Яно не адстае. Вельмі вялікае і ўсё яшчэ ззаду. Яшчэ скачок. Уверх па схіле. Яшчэ. Яшчэ. Перасьледнік зусім блізка. Пахне чамусьці зусім не трывожна, нават цёпла. Я азіраюся. Вялізная пашча, здольная глынуць цалкам, вострыя іклы, цьвёрдыя жоўтыя вочы, чорная выцягнутая морда.

Гэта пастка!

Сон, зусім як сапраўдны. Ліпкі, страшны, ад яго баліць галава…

Ён падышоў да балеі. Вада падалася саладжавай, з моцным прысмакам жалеза. Доўга піў, адрываўся, ускідаючы галаву, прыслухоўваўся.

У хаце нікога. Самотная муха пакутліва білася аб шыбу.

— Дурная, — ён глядзеў, як муха заўзята спрабуе вырвацца, — чаму насякомыя такія дурныя? Бо ж побач расчыненыя дзьверы… Дурная.

На драўляным стале збан, прыкрыты вышытай сурвэткай. Пахне сьвежым малаком.

Ён азірнуўся навокал: коткі ў хаце не было. Напэўна, гойсае па суседніх стрэхах.

У правым куце мэталічнае вядро. Яго нядаўна мылі, але пах усё адно застаўся. Пахла нечым рэзкім і атрутным. Бэнзін і аліва, небясьпечна і нясмачна.

Побач стаялі чорныя гумовыя боты. Зямля на падэшве і з бакоў — сьветлая. Ён недзе бачыў гэтую гразь.

Дзе?

Ён нахіліўся як мага бліжэй і ўважліва абнюхаў бот з усіх бакоў.

Дзе?

Вядро з бразгатам адкацілася ўбок.

Гліна!

Яр, у які ён ляцеў у сьне. Сьветлае, ліпкае, сьлізкае, агіднае. Немагчыма стаяць…

Ён заматляў галавой. Чым яна пахне, гэтая гліна? Плесьня? Сырасьць? Жабы?

Адступаў задам, пакуль ня ўпёрся ў сьцяну. Сеў, пачаў чухацца і, не адрываючыся, глядзеў на боты.

Гліна…

Празь нейкі час супакоіўся і зазірнуў усярэдзіну халявы. Нічога. Чарната.

Няўжо я нешта не заўважаю? Што? Зноў будзе сон, зь якога няма выйсьця. Зноў будзе бясконцая пагоня. Зноў будзе пачвара зь вялізнай пашчай і чорнай жахлівай мордай.

Ён засмуціўся.

Зноў…

Яму зрабілася шкада сябе. Ён паклаў галаву на стол і пачаў глядзець у акно.

Па двары хадзілі куры. Яны корпаліся ў пыле, вышукваючы зярняткі. Певень узьляцеў на плот і ўжо быў сабраўся ашчасьлівіць навакольле сьпевамі, але ў апошні момант закашляўся. З горла вырвалася хрыплае, ні да чаго не падобнае карканьне. Куры зьдзіўлена ўскінулі галовы. Певень зьбянтэжыўся і зьляцеў з плота. Куры зноў паглыбіліся ў пыл.

Далей, за адрынай, пачынаўся сад. Яблыні, схіленыя пад цяжарам пладоў, чарэшня, кусты парэчкі і агрэсту. За імі цягнуліся парнікі зь вялікімі памідорамі і пухірыстымі агуркамі. Пасьля даўгія грады зь зяленівам.

Ён аднойчы на градах злавіў крата. Даўно хацеў гэта зрабіць: краты яго раздражнялі. Давялося доўга пільнаваць.

Крот нечакана зьявіўся з-пад зямлі проста перад носам і адразу ж, зразумеўшы памылку, паспрабаваў схавацца, але было позна.

А яшчэ туды панадзіліся трусы. Аднаго дагнаў і прыдушыў. Трус быў зусім маленькі, белы. Ён вырашыў ня несьці дахаты хваліцца, а на ўсялякі выпадак — невядома, якая будзе рэакцыя — схаваў за адрынай. Празь месяц тушку, зьедзеную чарвякамі, знайшлі. Ён, дэманстратыўна адвярнуўшыся, рабіў выгляд, што яго гэта не датычыць.

І пахла ад труса агідна.

Вады засталося мала, ён паглядзеў на балею, вырашыў, што можа і ня піць, падняў галаву і ўбачыў котку, якая асьцярожна ішла па плоце.

Дзьверы ў хату ціха рыпнулі, куры абыякава паглядзелі ў ягоны бок, перакінуліся адна з адной парай бяззначных фразаў і зноў узяліся за пошук чарвякоў.

Котка спынілася. Лапа, гатовая апусьціцца на наступную дошку, завісла ў паветры. Некалькі імгненьняў яны глядзелі адно на аднаго. Хвост вырас трубой, вочы зрабіліся вузкімі, Рыжая сьціснулася ў камячок.

Зараз саскочыць!

Ён падрыхтаваўся кінуцца напярэймы, але ў гэты момант пачуў Яе.

Голас быў патрабавальны. Ён павярнуўся, паспрабаваў разгледзець, што адбываецца за яблынямі, але нічога не пабачыў. Рыжая таксама ўважліва глядзела ў бок саду.

Ты будзеш скакаць ці не?

Котка перадумала. Ён ужо сабраўся падбегчы да плота, але яго зноў паклікалі.

Халера.

Ён павольна патрухаў да адрыны.

Спачатку нічога не было зразумела.

Здалося, што ідзе нейкая гульня. Людзі трымалі адно аднаго рукамі. Нашто гэта? Пасьля зразумеў, што спрабуюць выцягнуць нешта нейкае, што моцна захрасла ў зямлі.

— Давай, — сказала Яна, — давай, Жук. Будзь малайчынкай.

Дзяўчынка працягнула палку. Ён з гатовасьцю ўчапіўся зубамі. Дзяўчынка засьмяялася.

— Ого! — узрадаваўся мужчына. — Справа пойдзе.

Ён папляваў на рукі, паглядзеў на жанчыну, якая ўсьміхнулася ўсімі зморшчынамі, абхапіла мужчыну за талію, і ўзяўся за зялёныя лісты. Дзяўчынка адной рукой схапіла жанчыну за спадніцу, а ў другой надалей трымала палку. Палка была нясмачная. З рота закапала сьліна.

— Цягнем-пацягнем, — скамандаваў мужчына. Яны нейкі час напружана саплі, — выцягнуць ня можам.

— Цягнем-пацягнем…

Не, куры не памочніцы. Не.

— Куды ты, Жук? — пачуў ён Яе. — Куды?

— Кінь, Марылька, — сказаў мужчына наўздагон, — дарма.

Ён ужо ляцеў да плота. Рыжая скончыла сябе вылізваць. Нейкі час вагалася, але ўсё ж саскочыла і пабегла сьледам.

Мужчына пускаў з рота сівы дым і глядзеў на комін, што тырчаў з страхі. Тым часам бусел праляцеў над імі, трымаючы ў дзюбе жабу.

— Ну добра, — мужчына выкінуў цыгарэту, — перакур скончаны.

Жанчына зноў усьміхнулася, дзяўчынка ўчапілася ў спадніцу, другой рукой працягнула палку.

Котка недаверліва памацала дрэва лапай. Ён ціха гыркнуў:

Рабі, як я!

Котка рашуча ўпілася ў палку ікламі.

— Усе гатовы? — спытаўся мужчына.

— Так! — радасна крыкнула дзяўчынка.

— Цягнем-пацягнем…

Твар у мужчыны пасінеў ад напругі, жылы на лбе ўспухлі, рукі задрыжалі.

— Выцягнуць ня можам… — раздаўся дружны расчараваны выдых.

Не, я не пабягу. Не пабягу. Хай хто іншы бегае.

Рыжая адышлася ўбок і зноў пачала аблізвацца. Яму здалося, што яна ўсьміхаецца. Гэта яшчэ больш раззлавала.

Ён зрабіў кола вакол градкі, зьвярнуў у лес і пабег па сьцежцы. Пару разоў падскокваў, лавіў пах.

Скачать книгуЧитать книгу

Предложения

Фэнтези

На страница нашего сайта Fantasy Read FanRead.Ru Вы найдете кучу интересных книг по фэнтези, фантастике и ужасам.

Скачать книгу

Книги собраны из открытых источников
в интернете. Все книги бесплатны! Вы можете скачивать книги только в ознакомительных целях.