Рейтинг книги:
5 из 10

Вечары на хутары ля Дзіканькі

Гогаль Мікалай

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Вечары на хутары ля Дзіканькі» автора Гогаль Мікалай в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Вечары на хутары ля Дзіканькі», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Вечары на хутары ля Дзіканькі

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 36
Год: 1950

Содержание

Отрывок из книги

II Що боже, ты мий господе! чого нема на тій ярмарци! колеса, скло, деготь, тютюн, ремень, цыбуля, крамари всяки… так, шо хоть бы в кишени було рублив и с тридцять, то и тогди б не закупив усіеи ярмаркы. З маларасійскай камедыі Вам, пэўна, здаралася чуць, як дзесьці валіцца аддалены вадаспад, калі ўстрывожанае наваколле поўна гулам, і хаос цудоўных, невыразных гукаў віхурай носіцца перад вамі. Ці не праўда, ці не тыя самыя пачуцці раптоўна абхопяць вас у віхуры сельскага кірмаша, калі ўвесь народ зрастаецца ў адно велізарнае страхапудзіла і варушыцца ўсім сваім тулавам на плошчы і па цесных вуліцах, крычыць, гагоча, грыміць? Шум, лаянка, мыканне, бэканне, роў — усё зліваецца ў адну бязладную гаману. Валы, мяхі, сена, цыганы, гаршкі, бабы, пернікі, шапкі — усё ярка, пярэста, бязладна, мітусіцца кучамі і мільгае перад вачыма. Рознагалосыя размовы топяць адна другую, і ніводнае слова не вызваліцца, не выратуецца ад гэтага патопу; ніводзін крык не вымавіцца выразна. Толькі плясканне па руках гандляроў чуецца з усіх бакоў кірмаша. Ломіцца воз; звініць жалеза; грымяць дошкі, якія скідваюць на зямлю; і замарочаная галава не дабярэ ладу, куды звярнуцца. Прыезджы мужык наш з чорнаброваю дачкою даўно ўжо штурхаўся ў народзе. Падыходзіў да аднаго воза, мацаў другі, пытаўся пра цану; а тым часам думкі яго круціліся безупынна каля дзесяці мяхоў пшаніцы і старой кабылы, прывезеных ім на продаж. Па твары яго дачкі прыкметна было, што ёй не надта прыемна церціся каля вазоў з мукою і пшаніцаю. Ёй-бы хацелася туды, дзе пад палатнянымі яткамі [9] прыгожа паразвешаны чырвоныя істужкі, завушніцы, алавяныя, мядзяныя крыжы і дукаты [10] . Але і тут, аднак-жа, яна знаходзіла сабе многа рэчаў для назірання: яе надзвычайна смяшыла, як цыган і мужык білі адзін аднаго па руках, ускрыкваючы самі ад болю; як п'яны жыд даваў бабе кісяля [11] , як перакупкі [12] , пасварыўшыся, перакідваліся лаянкаю і ракамі; як маскаль, пагладжваючы адною рукою сваю казліную бараду, другою… Але вось адчула яна, хтосьці тузануў яе за вышываны рукаў сарочкі. Азірнулася — і парубак у белай світцы з яркімі вачыма стаяў перад ёю. Жылкі яе здрыгануліся і сэрца закалацілася так, як яшчэ ніколі, ні пры якай радасці, ні пры якім горы: і дзіўна, і люба ёй здалося, і сама не магла ўцяміць, што рабілася з ёю.

Популярные книги

Вечары на хутары ля Дзіканькі

Поделиться книгой

arrow_back_ios