Рейтинг книги:
5 из 10

Мадэмуазэль дэ Скюдэры

Гофман Эрнст Тэадор Амадэй

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Мадэмуазэль дэ Скюдэры» автора Гофман Эрнст Тэадор Амадэй в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Мадэмуазэль дэ Скюдэры», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Мадэмуазэль дэ Скюдэры

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 13
Год: 2013

Содержание

Отрывок из книги

Дэ Брэнвілье і так была распусніцай, а праз сувязь з дэ Сэнт-Круа ўвогуле ператварылася ў пачвару. Той прымусіў яе атруціць спачатку ўласнага састарэлага бацьку, пры якім яна жыла, даглядаючы яго з рэдкай крывадушнасцю, пасля абодвух братоў і нарэшце сястру; бацьку — з помсты, астатніх — дзеля вялікай спадчыны. Гісторыі многіх атручальнікаў ёсць жудаснымі сведчаннямі таго, як гэтае злачынства робіцца непераадольнай жарсцю. Без ніякае мэты, толькі каб задаволіць сваю прагу, накшталт хіміка, што эксперыментуе дзеля забавы, атручальнікі часта забівалі людзей, жыццё і смерць якіх маглі быць ім цалкам абыякавыя. Раптоўны скон некалькіх беднякоў у шпіталі «Атэль-Д’ё» пазней абудзіў падазрэнні, што хлеб, які штотыдзень раздавала там дэ Брэнвілье, выстаўляючы сябе ўзорам пабожнасці і дабрачыннасці, быў атручаны. Але дакладна вядома, што яна труціла галубіныя пірагі і частавала імі запрошаных гасцей. Шэвалье дзю Ге і шэраг іншых асобаў сталі ахвярамі гэтых д’ябальскіх абедаў. Сэнт-Круа, яго памочнік ля Шасэ і сама Брэнвілье доўгі час паспяхова хавалі свае жахлівыя ўчынкі пад шчыльнай завесай таямнічасці, але як бы ні хітравалі гэтыя ліхадзеі, адвечная нябесная сіла вырашыла пакараць грэшнікаў ужо тут, на зямлі! Атрута, якую гатаваў Сэнт-Круа (парыжане называлі яе «спадчынным парашком»), была настолькі моцнай, што калі яна ляжала адкрытая, досыць было адзінага ўдыху, каб сканаць у той жа момант. Таму Сэнт-Круа праводзіў свае маніпуляцыі ў масцы з тонкага шкла. І вось аднойчы, калі ён якраз збіраўся засыпаць гатовы парашок у колбу, маска ўпала, і Сэнт-Круа, удыхнуўшы тонкі пылок атруты, імгненна аддаў Богу душу. Паколькі ён не пакінуў нашчадкаў, судовыя ўлады паспяшаліся ў ягоны дом, каб апячатаць спадчыну, і там натрапілі на замкнёную скрыню, дзе змяшчаўся ўвесь д’ябальскі атрутны арсенал, якім карыстаўся гнюсны Сэнт-Круа, а таксама знайшлі лісты дэ Брэнвілье, якія не пакідалі сумневу ў яе злачынствах. Яна збегла ў кляштар у Льежы. Наўздагон быў пасланы Дэгрэ, афіцэр жандармерыі. Пераапрануты святаром, ён з’явіўся ў кляштары, дзе хавалася жанчына. Дэгрэ здолеў завязаць з жахлівай кабетай любоўную інтрыжку і завабіць яе на таемную сустрэчу ў закінутым садзе за горадам. Ледзь толькі яна ўвайшла ў сад, яе ўмомант абкружылі шпегі Дэгрэ, святар-каханак раптам ператварыўся ў афіцэра жандармерыі і прымусіў жанчыну сесці ў вазок, які ўжо стаяў напагатове і адразу ж накіраваўся ў Парыж. Ля Шасэ адсеклі галаву яшчэ раней, дэ Брэнвілье пакаралі гэтак жа, пасля чаго яе цела спалілі і развеялі попел у паветры.

Популярные книги

Мадэмуазэль дэ Скюдэры

Поделиться книгой

arrow_back_ios