Дом без гаспадара

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 56
Год: 1996

Содержание

Отрывок из книги

Пасля ўсплывалі пытанні з катэхізіса — вадаварот лічбаў, і кожная азначала пытанне і адказ. Пытанне адзінаццатае: ці даруе Бог грэшніку, які пакаяўся? Адказ: так, Бог ахвотна даруе кожнаму грэшніку, які пакаяўся. I незразумелае двухрадкоўе: Калі ты, Гасподзь, не даруеш нам грахі нашыя, хто тады застанецца праведным? Ніхто не застанецца. Па цвёрдым перакананні Брылаха, усе дарослыя — распусныя , а дзеці бессаромныя, маці Брылаха распуская , дзядзька Леа — таксама, кандытар, магчыма, таксама; і ягоная маці, якой бабуля шэптам выгаворвае ў пярэдняй: «Дзе ты толькі швэндаешся?» — таксама. Ёсць, зразумела, выключэнні, гэта прызнаваў нават Брылах: дзядзька Альберт, затым сталяр, які жыве ўнізе, у доме Брылаха, фрау Барусяк і яе муж, Глум і Больда. Але лепшая з іх усіх фрау Барусяк — у яе нізкі, глыбокі голас, і яна спявае над пакоем Брылаха цудоўныя песні, нават у двары чуваць. Думаць пра фрау Барусяк вельмі прыемна і супакойна. Я вырасла ў краі зялёным , — часта спявала фрау Барусяк, і калі …

Популярные книги

Дом без гаспадара

Поделиться книгой


Notice: Undefined index: book_series in /home/fantasy/fanread/www/templates/fr/tpl/book_view.tpl.php on line 175
arrow_back_ios