Рейтинг книги:
5 из 10

Золак, убачаны здалёк

Брыль Янка

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Золак, убачаны здалёк» автора Брыль Янка в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Золак, убачаны здалёк», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Золак, убачаны здалёк

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 16
Год: 1999

Содержание

Отрывок из книги

3 Нічога не зробіш — ужо не толькі наогул, але і пасля перамогі над Гітлерам пражыта так многа, што мне часамі хочацца перанесціся нейкім цудам з вялікага, шумнага горада ў наша старое гумно — якога, дарэчы, даўно ўжо няма, — легчы на свежым сене і ў той непараўнанай цішыні, толькі пад роўны шум абложнага дажджу ды пад дзяціны шчэбет ластавак, спакойна і грунтоўна перабраць у памяці ўсё… Якое там усё, — ужо нават тое хочацца толкам прыпомніць, як гэта дзеці твае былі калісьці малыя… А што ўжо казаць пра самога сябе, пра сваё… ужо нібы спрадвечнае маленства. Яно прыходзіць калі-нікалі неверагодна прыгожымі снамі. Адзін такі паўтарыўся ў мяне… ну, не раз ужо і не два. Вельмі проста, як быццам успамін які. Пасля гвалтоўнай навальніцы на нашым неабсяжным выгане, — у маленстве ж усё нам здавалася большым, — на пашы, яшчэ смачней пазелянелай пасля дажджу, пад майскім сонейкам, яшчэ святлейшым пасля нізкай, грукатлівай хмары, на густой, маладзенькай траве ў лагчынках стаіць вада. Яна — толькі што з неба, і так яе многа навокал у лужынах, а сам ты, як гэта ў сне бывае, чамусьці сухі. Вада такая цёплая, празрыстая, так весела, так добра плёхаць па ёй, нарэшце, босымі пасля зімы, яшчэ не паколатымі ржышчам, нагамі, так цікава спыніцца ў гэтай незвычайнай лужыне, заціхнуць і праз зусім-зусім празрыстую ваду глядзець, як у густой, залітай траве, сярод лісточкаў ды сцяблінак рэдкімі зоркамі жоўта цепляцца кветачкі кураслепу.

Популярные книги

Золак, убачаны здалёк

Поделиться книгой

arrow_back_ios