Велікодныя яйкі

Бядуля Змітрок

Бядуля Змітрок - Велікодныя яйкі скачать книгу бесплатно в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Размер шрифта
A   A+   A++
Читать
Cкачать

— Гаспадар ты мой, гаспадар ты мой! — гаварыла Мікіціха з крыўдай у голасе да свайго васьмігадовага сына Сцяпана. — Табе ў галаве цацачкі, конікі, чалавечкі, сабачкі, дрэўцы і іншыя трасцы. Апрача гэтага безгалоўя, нічога ведаць не хочаш. Невядома, як твой тата гаротны тамака на вайне, ці жыў яшчэ, ці здароў, а ты ў хаце дурнотамі бавішся. Лепей трушанкі для Падласкі натрос бы ці саломы ў хляве падаслаў бы, а то кароўка бедная стаіць у гнаі, як у сажалцы ўсё роўна. Гаспадар ты мой, гаспадар ты мой! — кончыла жаласліва Мікіціха свае прычытанні. Але ўбачыўшы, што ўсё роўна нічога не памагае, бо Сцяпан не перастае пэцкацца вугольчыкамі, цяжка ўздыхнула і зноў узялася за працу.

Мікітава сям'я была самая бедная ў вёсцы Запушніках. Хатка яго была хоць новенькая, бо Мікіта нядаўна яе збудаваў, але, як пайшоў на вайну, дык і пакінуў яе недакончанай: без падлогі і без паловы даху. Узімку Мікіціха вельмі нацярпелася холаду, а яе адзіны сынок, Сцяпанка, аб гэтым не дбаў. Ён увесь час займаўся і займаецца пэцканінай, дзеля якой нямала нацярпеўся ўжо за кароткае жыццё.

Проза жыцця з паэзіяй не можа ўжыцца разам у гаротнай сялянскай хатцы. Паміж іх адбываюцца пастаянна балючыя стычкі. Гэтыя дзве супраціўніцы чалавечага характару рэдка ўступаюць месца адна аднэй, і чалавек, які радзіўся пад апекай муз, вельмі шмат церпіць ад акружаючых абставін. Яго ўсе выкпіваюць, лічаць недарэкай. Яго слёзы паліваюцца гразёю-балотам, на яго стогны адказваюць быдлячым рогатам, аплёўваюць лепшыя яго парывы.

У вёсцы Запушніках хлопчык быў вядомы пад клічкаю «Сцяпанка Пяцкун», дзеля таго, што меў прывычку ўсё пэцкаць вугольчыкамі. Гэта цяга да малярства з'явілася ў яго ад чатырох гадоў. Амаль не ўсе сцены і платы ў вёсцы размалёваны яго рукой. Там можна бачыць конікаў, людзей, сабачак, хаткі, лясы, крыжыкі і іншыя штучкі. Калі часам хто з гаспадароў лавіў яго пры гэтай рабоце, дык дзёр яго за вушы, не шкадуючы. За гэта самае білі яго пастаянна і бацькі, бо і яны «мелі Бога ў сэрцы».

Сцяпанка быў вялікім мучанікам свайго малярства. Каб хацелі людзі злажыць новы каляндар мучанікаў, дык, пэўна, Сцяпанка папаў бы туды адным з першых. А чым болей адвучвалі яго ад гэтай цягі, тым болей ён да яе рваўся. Ён знаходзіў каменьчыкі, травы, якімі можна было маляваць, а калі не меў што пэцкаць, дык далоні свае пэцкаў. Не маляваў ён толькі тады, калі тата яму гэтак рукі паабіваў, што хлопчык імі і крануць не мог… Ён хадзіў тады пануры і злы, ні з кім не гаварыў.

Усе ў вёсцы лічылі Сцяпанку дурным. А Мікіта з жонкай жаліліся на яго.

Суседзі цешылі іх:

— Яшчэ немаведама, што з яго выйдзе: мо, як падрасце дык прыйдзе да розуму.

Як хлапцу мінула сем гадоў, яго паслалі ў школу. Там ён меў спачатку вельмі шчаслівыя хвіліны.

Радасць для Сцяпанкі была бязмерная: настаўнік выдаў яму кніжку з людзьмі, звярамі і рознымі іншымі цікавымі малюнкамі, а бацька купіў яму ў мястэчку паперу і атрамант з ручкай для пісаніны. Тут хлапцу адчыніўся цэлы скарб малюнкаў і фарбаў…

Як вярнуўся дахаты са школы, дык за адзін вечар паспеў размаляваць усю паперу і кніжку, пры гэтым выліў увесь атрамант.

Назаўтра, як настаўнік гэта ўгледзеў, дык выдзер яго добра за нос, за вушы і за чупрыну, і ў дадатак паставіў голымі каленямі на жарству. Пасля такой строгай кары настаўнік выдаў яму новую кніжку і паперу, будучы пэўным, што хлапец болей гэткіх выкрутасаў рабіць не будзе. Праз пару дзён паўтарылася тое самае. Сцяпанка Пяцкун меў кару ад настаўніка і бацькоў. Пасля гэтага пекла хварэў некалькі тыдняў. Вучыцца ён перастаў. К вясне аддалі яго за пастуха. Але ён патрапіў і там авантуры рабіць. Пагнаў раз стада ў поле, сеў на крушні і давай алоўкам маляваць, а скаціна тым часам улезла ў шкоду. Гаспадар за гэта самае добра яго пачаставаў пугай і прагнаў.

Бадзяўся Сцяпанка Пяцкун цэлае лета вольны, як птушка. Цягаўся цёнгле па лясах-палях адзін-адзінюткі, захоплены заўсёды сваімі марамі-думкамі. А марамі-думкамі яго былі фарбы, без якіх ён не мог жыць. Фарбы былі для яго недасціглай таемнасцю, хаця ён іх бачыў усюды: у дрымотным лесе, у хмарках, на блакітным небе, у зорках, на кветках, у сажалцы і ў сваіх сініх глыбокіх вачах, якія пазіралі на яго з вады, куды ён часам углядаўся, як у люстэрка.

Канца няма фарбам на свеце. Яны заварожвалі яго на захад і ўсход сонца. Любаваўся ён імі на ніве з залацістымі каласамі, калі праменні сонца пераліваліся на хвалях жыта пад ветрыкам. Вабіла яго пажоўклая грэчка на ўзгорку, авёс у лагчыне, сенажаць, далёкія хаткі, асенні лес, імглістая даль. Фарбы яму гаварылі свае казкі, спявалі свае песні…

Хлопчык жмурыў вочы і паміж сваіх пальцаў глядзеў на абшар. Пры гэтым яму здавалася, што ён трымае ў руцэ вялікую карціну, ім самім намалёваную. Яму здавалася, што цэлы свет — гэта злучэнне розных фарбаў: усё збудована з фарбаў — неба, зямля, жывыя істоты, вада і паветра. Толькі трэба ўмець перадаць гэтыя фарбы на паперы.

А колькі фарбаў няўлоўных на тварах людскіх! Вельмі захаплялі яны хлопчыка. Ён часам наўмысне злаваў сваю матку, каб глянуць, як блішчаць яе гнеўныя вочы, як моршчыцца яе твар, якія складкі пераліваюцца ў светаценях на яе вопратках, калі яна з імпэтам пускаецца за ім удагонку, каб даць лупцоўку.

Уночы, як клаўся спаць, дык таксама думаў аб фарбах. І ўсё вакольнае да апошніх драбніц жыва стаяла ў яго мазгах. Ён іх добра бачыў у памяці, і, здаецца, каб толькі меў чым, дык адразу ўсё б намаляваў…

Часта-густа хадзіў ён да сваёй цёткі Тэклі глядзець на «святыя» абразы, якімі былі багаты чорныя сцены яе хаткі, бо ў бацькаўскай хаце быў толькі адзін абраз, які даўно счарнеў ад дыму і копаці, што нічога на ім відаць не было.

Цётка Тэкля была вельмі набожная кабета, і кожны раз, быўшы на кірмашы ў мястэчку, яна купляла сабе розныя вялікія і малыя абразы. На сценах яе хаткі красаваліся «святыя» з беленькімі авечкамі. Юры на белым кані забівае змея. Было некалькі «матак божых» з маленькім Язусікам, вакол іх — анёлчыкі. Былі цары ўсяго свету, малюнкі кітайскай вайны і розныя іншыя.

У Сцяпанкі Пяцкуна разбягаліся вочы, гледзячы на гэтае багацце. Цётка Тэкля заўсёды выганяла яго з хаты, баючыся, каб не сцягнуў што, бо цётка прымячала, што ён глядзіць на абразы, як воўк на авечак. Хлопчык не мог сабе нажыць ніводнага малюнку.

Прыехаў раз да іх у госці дзядзька-салдат. Гэты дзядзька падарыў Сцяпанку бляшаную пушачку ад ваксы да ботаў. На гэтай пушачцы быў намалёваны маленькі, чорненькі чалавечак, які трымае ў руках шчотку, а пры чалавечку — бот, у тры разы большы за самога чалавечка.

Трохі пакасурыўся было Сцяпанка на гэты цуд мастацтва, але тое, што гэта штучка зрабілася яго ўласнасцю, асляпіла яму вочы, затуманіла розум, і яму пачало здавацца, што нічога пякнейшага няма.

— Вось калі можна будзе мне навучыцца добра чалавека намаляваць і бот! — думаў ён.

Чалавек-хохлік і бот-волат вельмі цешылі яго. Чалавек мог бы схавацца ўвесь у боце, што нават і шапкі не відаць было б.

Пабег шчаслівы Сцяпанка ў ток са сваёй пушачкай, ад якой вачэй адарваць не мог. Цешыла яго вельмі тое, што гэтага скарбу ўжо ніхто ад яго не адбярэ.

Сеў хлопчык на старой драбе і давай пазіраць на маленькага чалавечка з вялізарным ботам. Пільна пазіраў, нібы гіпнатызаваць хацеў гэтага чалавечка, але чалавечак гіпнатызаваў яго.

Чалавечак быў для яго нейкім светлым гасцём нязведаных краёў, які з'явіўся, каб апавядаць аб усіх таемнасцях фарбаў; ён прынёс Сцяпанку тое праўдзівае шчасце, якое не купляецца ні за якія багацці на свеце.

Ён зрабіў такое ўражанне на душу малога хлопчыка, што Сцяпанка аж спавядацца перад ім пачаў: успомніў усе грахі свае, як бацькам прыкрасці рабіў, як вугольчыкам усё пэцкаў — усе, усе маленькія грашкі, якія, нібы дротам, калолі Сцяпанку ў самае сэрца. «Я новым чалавекам зраблюся», думаў ён. «Але вось прыйдзецца разлучыцца некалі з гэтым чалавечкам», думаў ён пры гэтым, «памерці прыйдзецца на старасці лет». І такі жаль агарнуў Сцяпанку дзеля таго, што ён, Сцяпанка, не вечны, не бяссмертны, ажно слёзы пасыпаліся з яго вачэй. Але тут туман нейкі атуліў яго, галава закружылася, і чалавек на пушачцы вырас у вялікага чалавека. А бот зрабіўся вялізарны, як хата, а пушачка ў самае неба ўпёрлася. Страх напаў на хлопчыка.

Скачать книгуЧитать книгу

Предложения

Фэнтези

На страница нашего сайта Fantasy Read FanRead.Ru Вы найдете кучу интересных книг по фэнтези, фантастике и ужасам.

Скачать книгу

Книги собраны из открытых источников
в интернете. Все книги бесплатны! Вы можете скачивать книги только в ознакомительных целях.