Абеліск

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 14
Год: 1993

Содержание

Отрывок из книги

— Здароў! — кінуў мой знаёмец з такім ажыўленнем, нібы мы прыехалі сюды на вяселле, а не на пахаванне. — Таксама, да? — Таксама, — стрымана, без ценю ягонага ажыўлення адказаў я. — Яны там, у настаўніцкім доме, — адразу прыняў мой стрыманы тон прыезджы. — А ну давай, падмагні. Ухапіўшы за край, ён вывалак з машыны зіхоткую скрынку бутэлек з „Маскоўскай“, за якой, мабыць, і ездзіў у сельпо ці ў горад. Я рупна падхапіў яе за другі бок, і мы, мінаючы школу, пайшлі па сцежцы між садовых зараснікаў у бок недалёкага флігеля — дамоўкі настаўнікаў. — Як жа гэта з ім здарылася? — запытаў я, усё яшчэ не могучы звыкнуцца з думкай аб гэтае заўчаснай смерці. — Ат, як! Як усё здараецца. Трах бах — і гатова. Быў чалавек — і няма. — Хоць хварэў перад тым, ці што? — Хварэў?! Ён усё жыццё хварэў. Ды рабіў. Ну і дарабіўся да ручкі-крышкі. Пойдзем ды вып'ем во, пакуль ёсць такая магчымасць. У старым, як і палац, атынкованым знадворку флігелі-доме за парадзелымі кустамі бэзу ў гародчыку, сярод якіх сакавіта …

Популярные книги

Абеліск

Поделиться книгой

Книги из серии

Без серии
arrow_back_ios