Рейтинг книги:
5 из 10

Сланы Ганібала

Уладзімір Арлоў

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Сланы Ганібала» автора Уладзімір Арлоў в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Сланы Ганібала», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Сланы Ганібала

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 70
Год: 2005

Содержание

Отрывок из книги

Даруйце мне, усе мае родзічы, якіх згадаю мімаходзь або не згадаю зусім. Каб канчаткова не заблытацца ў галінах і адгалінаваньнях радаводнага дрэва — пагатоў, спадзявацца ўнікнуць лірычных і нелірычных адхіленьняў ад такое тэмы ўсё адно наіўна — буду весьці гаворку аб непасрэдных продках па бацьку і маці або, як казалі даўней, па мячы ды па кудзелі. Апрача таго, іншая мэтода будзе непазьбежна нагадваць хітрамудрую спробу схавацца ад адказнасьці, заблытаць судзьдзяў і пазьбегнуць выгнаньня. I яшчэ адна заўвага. У цывілізаваным сьвеце, калі вядомы заснавальнік роду ці, прынамсі, нехта з знакамітых продкаў, радаводнае дрэва, як і належыць, малююць з каранёў. У нас жа сем дзесяцігодзьдзяў гэтыя карані нястомна выкарчоўвалі, бо трэба было ведаць ня продкаў, а нешта іншае. Напрыклад, чарадзейныя цытаткі з клясыкаў або галоўныя задачы пяцігодак. За няведаньне — слова ў слова — адной з гэтых задачаў рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Сікорскі ў 1970-я гады на бал зьнізіў мне адзнаку па гісторыі КПСС, а на дзяржаўным экзамэне па яшчэ больш захапляльнай дысцыпліне — «навуковым камунізьме», калі я, ужо маючы сумны досьвед і марачы атрымліваць стыпэндыю, ведаў усе фармулёўкі і галоўныя задачы так, што яны ад зубоў адскоквалі, прафэсар Круцько зьнізіў мне адзнаку ўжо адразу на два балы, «потому что вы, молодой человек, во все это совершенно не верите». Бедны прафэсар Круцько, няўжо ён верыў?

Популярные книги

Сланы Ганібала

Поделиться книгой

arrow_back_ios