Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу…

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 15
Год: 2011

Содержание

Отрывок из книги

Неяк вяскоўцы, Колбы ім было прозвішча, — бацька і двое сыноў, лазілі са старой парванай кломляй па меліярацыйных каналах у пошуках уюноў. Відаць, ім не надта пашэнціла, бо яны выйшлі, не баючыся рыбнагляду, на раку. Думалі падбіць пару разоў пад які лазовы куст, ухапіць шчупака, набраць плотак і лінёў і вылезці-ўцячы з вады, каб інспектары не выпісалі штрафу. І трэба было такому здарыцца, што стары Колб акурат і намуляў на дне ракі нейкую тоўстую, што бочка, бервяніну. — Хлопцы, — сказаў ён. — Тут вялікая булдавешка. Думаю — мораны дуб. Маладыя Колбы патапталіся нагамі. Напраўду, ляжыць на дне нейкая акруглая, цвёрдая і доўгая калода. Ды яшчэ з тоўстымі галінамі-адводкамі. — Гэта мораны дуб. Няма лепшага матэрыялу на падваліны пад хату. Рыба рыбай, а мы гэтага карча мусім выцягнуць. Завядзём трос пад дзеравіну і высмыкнем на бераг. Так і зрабілі. Да гэтага месца берага Колб падагнаў гусенічны трактар. Ягоныя хлопцы, узброеныя рыдлёўкамі, раскапалі пад вадой дуб, зацягнулі пад калоду пятлю …

Популярные книги

Памалюся Перуну, пакланюся Вялесу…

Поделиться книгой


Notice: Undefined index: book_series in /home/fantasy/fanread/www/templates/fr/tpl/book_view.tpl.php on line 175
arrow_back_ios