Рейтинг книги:
5 из 10

Удол, Альбо Актава пазнання

Пятровіч Барыс

Уважаемый читатель, в нашей электронной библиотеке вы можете бесплатно скачать книгу «Удол, Альбо Актава пазнання» автора Пятровіч Барыс в форматах fb2, epub, mobi, html, txt. На нашем портале есть мобильная версия сайта с удобным электронным интерфейсом для телефонов и устройств на Android, iOS: iPhone, iPad, а также форматы для Kindle. Мы создали систему закладок, читая книгу онлайн «Удол, Альбо Актава пазнання», текущая страница сохраняется автоматически. Читайте с удовольствием, а обо всем остальном позаботились мы!
Удол, Альбо Актава пазнання

Поделиться книгой

Описание книги

Серия:
Страниц: 4
Год:

Содержание

Отрывок из книги

— Куды без чаргі?!.. Куды без чаргі!.. І праўда, гэта быў не натоўп, не купка людзей, а чарга да плахі. Стах паслухмяна стаў у канец яе і пачаў назіраць, што тут адбываецца. Яму шкада было хлопца, якога лупцавалі, але, калі прыгледзеўся, дык яшчэ больш шкада стала тых мужчынаў, што збівалі яго. Стома ішла ад іх, здаецца, фізічна-адчувальная, стома хранічная, даўняя і страшная ў сваёй бясконцасці, нязменнасці і неадменнасці. Стах пачаў сачыць за тымі людзьмі, што пабылі ўжо на пласе і ляжалі цяпер пад дрэвам. Ачомаўшыся, яны ўставалі, падыходзілі да чырвонай сцяны за дрэвам і знікалі ў ёй, нібыта праходзілі праз сцяну. Да таго мейсца вяла добра ўтаптаная сцяжына, якая ўпіралася ў сцяну. Іншага “выхаду” з гэтага двара не было... Не, быў! Трохі збоку ад гэтай сцежкі Стах убачыў металічную лесвіцу, што вяла ўверх, да краю сцяны. І хоць на чатырох кутах двара ўзвышаліся вежы, на якіх стаялі ахоўнікі з лукамі ды арбалетамі напагатове, Стах не стрываў, кінуўся да лесвіцы. Падскочыў, ухапіўся за яе, і палез. Ніхто з чаргі не пабег услед за ім. Ніхто з ахоўнікаў ніяк не адрэагаваў на ягоны рывок. Ужо гэта павінна было, калі не спыніць Стаха, дык хоць здзівіць. Аднак яму было не да таго: ён хапаўся за прыступкі-папярочкі і лез, лез вышэй і вышэй, да неба... Узлез, перакінуў нагу праз сцяну, зірнуў уніз і ледзь не самлеў: увесь дворык пад ім быў запоўнены гадаўём — змеямі розных колераў і памераў. Яны спляталіся ў клубкі, каталіся па двары, а некаторыя, падняўшы галовы, сычэлі ці на яго, ці проста ў неба... Па ўсім двары валяліся белыя чалавечыя косці, чарапы...

Популярные книги

Удол, Альбо Актава пазнання

Поделиться книгой

arrow_back_ios